У мсціслаўскім касцёле кармелітаў праводзяць архітэктурна-археалагічныя вышуканні з мэтай праверыць здагадку, што скляпенні храма, якія абрынуліся ў 19 ст. у выніку пажару, праламалі падвальныя скляпенні і недзе там, пад нагамі, захоўваецца да 300 кв. м. барочнага жывапісу. Роспісы храмаў у Магілёве, Мсціславе і Бялынічах аб'ядноўваюць у адзіную магілёўскую школу жывапісу, але на вялікі жаль большасць храмаў была па-варварску знішчана. Пра гераічнае выратаванне бялыніцкіх фрэсак мы ўжо пісалі. Тое, што прадпрымаецца зараз у Мсціславе не безнадзейная справа гісторыкаў-летуценнікаў, у суседняй Расіі з друзу (каля мільёна фрагментаў), які выявілі ў наўгародскай царкве на Таргу, 47(!) гадоў збіралі «мазаіку» роспісу.
Але ў сувязі з усёй гэтай дзейнасцю ў мяне ўзнікае пытанне, чаму так абыякава аднесліся да скляпенняў і сцен езуіцкага касцёла ў Мсціславе, якія абрынулі, каб хоць нешта захаваць? Што стала з гэтым друзам? Яго недаследваны вывезлі на сметнік?
#мсціслаў #археалогія #роспісы #інтэр'еры #касцёлы
https://youtu.be/y2u3LTTp_ts