Радыё Свабода — Беларусь (Telegram)
Мужа і жонку 8-ы раз запар (!) пакаралі «суткамі» за перасыл навінаў адзін аднаму ў прыватнай перапісцы
Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч павінны былі выйсьці на волю 22 і 23 кастрычніка. Сёньня іх зноў асудзілі па арт. 19.11 КаАП — за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Судзьдзя Тацяна Шоцік, не ўлічыўшы ўсе памылкі ў матэрыялах справы, прысудзіла ім па 13 сутак арышту. Муж і жонка агулам правядуць на Акрэсьціна 112 і 111 сутак адпаведна, піша «Вясна».