Салідарны БДТУ


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Ta’lim


Калі вы не можаце сядзець складучы рукі ці проста хочаце дапамагчы Салідарнаму – напішыце, калі ласка, ў наш валанцёрскі бот @sbdtu_v_bot.
Будзем дзвіжываць разам. Чакаем вас.
🤍❤️🤍
Для сувязі: @s_bdtu_bot (гарантаваная ананімнасць)
Чат: @bstu97

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Statistika
Postlar filtri


З ДНЁМ ВОЛІ 🤍❤️🤍

Сёння мы адзначаем свята, якое адгукаецца ў сэрцы ў кожнага беларуса.

Нажаль пакуль мы не можам выйсці на плошчы сваіх гарадоў з любымі сэрцу сцягамі і адзначыць наша нацыянальнае свята разам. Але мы можам павіншаваць сваіх блізкіх, зладзіць святочную вячэру і ўспомніць усіх тых, хто змагаўся і змагаецца за незалежнасць беларускага народу. А што дакладна не трэба рабіць, так гэта вінаваціць адно аднаго ў тым, што хтосьці не дажаў, ці паступіў не так.

На дадзены момант па дадзеных ПЦ "Вясна" ў Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў. Можа здацца, што рост лічбы запавольніўся і рэпрэсіі таксама, але не варта так думаць, машына рэпрэсій не прыпыняецца. Зараз нашым героям як ніколі патрэбна вашая падтрымка, згадайце іх у гэты святочны дзень і напішыце лісты.

Настане дзень і мы ўсе выйдзем на плошчы з сцягамі, якія ўжо будуць дзяржаўнымі. А зараз нам варта трымацца разам і падтрымліваць адно аднаго.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! 🤍❤️🤍


🤬 БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЗНОЎ ЗНІКЛА З САЙТА БДТУ

Мы ўжо не першы раз заўважаем, што беларуская мова то знікае з сайту, то зноў на яго вяртаецца. Безумоўна, гэта можна было б растлумачыць недахопам кадраў/часу/абнаўленнямі, якія яшчэ не паспелі перакласці.

‼️ Але у Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы, і згодна з Канстытуцыяй РБ грамадзяне маюць права атрымліваць інфармацыю на любой з іх, а супрацоўнікі дзяржаўных устаноў абавязаны ведаць абодзве дзяржаўныя мовы на дастатковым для выканання сваіх працоўных абавязкаў узроўні. Да таго ж, на дадзены момант на сайце можна абраць з трох моў: расейскай, ангельскай і кітайскай. Нам слаба верыцца, што ў Менску лягчэй знайсці тых, хто валодае кітайскай і ангельскай, чым тых, хто ведае беларускую. Да і ў выпадку недахопу часу, лепш перанесці выхад абнаўлення, а не парушаць заканадаўства і канстытуцыйныя правы карыстальнікаў сайту.

Мы хочам напомніць адміністрацыі ўніверсітэта і прэс-цэнтру: Вы працуеце ў Беларускім Дзяржаўным Тэхналагічным Універсітэце, стаўцеся з павагай да сваіх студэнтаў, на якой мове яны б не размаўлялі.

P.S. дзякуем нашым чытачам за тое, што напомнілі нам аб гэтай праблеме


НЕ ПАКІДАЙЦЕ Ж МОВЫ НАШАЙ БЕЛАРУСКАЙ, КАБ НЯ ЎМЁРЛІ

На жаль, статус беларускай мовы ў нашай краіне, як і нацыянальнай культуры ў цэлым не на лепшых пазіцыях. На вуліцы часцей можна пачуць ангельскую мову, чым родную. І дзяржава не імкнецца змяняць сітуацыю, якая склалася, а хутчэй наадварот працягвае прасоўваць расейскую культуру і мову, выціскаючы нацыянальную ідэнтычнасць беларускага народу.

Безумоўна, гэта не наша з вамі віна, што асноўнай мовай для большасці беларусаў яўляецца расейская, але ў нашых сілах гэта змяніць. Пачніце з малага, скажыце:"добры дзень", замест "здравствуйте ", "дзякуй ", замест "спасибо ", "дапабачэння", замест "досвидания". Давайце дапаможам адно аднаму чуць больш роднай мовы і перастаць яе сароміцца.НЕ ПАКІДАЙЦЕ Ж МОВЫ НАШАЙ БЕЛАРУСКАЙ, КАБ НЯ ЎМЁРЛІ

На жаль, статус беларускай мовы ў нашай краіне, як і нацыянальнай культуры ў цэлым не на лепшых пазіцыях. На вуліцы часцей можна пачуць ангельскую мову, чым родную. І дзяржава не імкнецца змяняць сітуацыю, якая склалася, а хутчэй наадварот працягвае прасоўваць расейскую культуру і мову, выціскаючы нацыянальную ідэнтычнасць беларускага народу.

Безумоўна, гэта не наша з вамі віна, што асноўнай мовай для большасці беларусаў яўляецца расейская, але ў нашых сілах гэта змяніць. Пачніце з малага, скажыце:"добры дзень", замест "здравствуйте ", "дзякуй ", замест "спасибо ", "дапабачэння", замест "досвидания". Давайце дапаможам адно аднаму чуць больш роднай мовы і перастаць яе сароміцца.


КАЛІ ВЫ ПРАВЯРАЛІСЯ НА ВІЧ?

1 снежня — дзень барацьбы са СНІДам.
Па афіцыйных дадзеных на дадзены момант у Беларусі каля 23000 людзей са станоўчым ВІЧ-статусам. Але ўжо даўно прайшлі тыя часы, калі гэты дыягназ быў прысудам. Зараз, прыймаючы прэпараты антырэтравіруснай тэрапіі, чалавек яўляецца цалкам бяспечным для свайго партнёра, можа заводзіць цалкам здаровых дзяцей, жыць паўнавартаснае жыццё і памерці не раней, чым калі б дадзенага захворвання не было.

Як абараніць сябе?

Насуперак застаяламу міфу, што СНІД — гэта хвароба наркаманаў і геяў, большасць ахвяраў віруса кажуць, што заразіліся пры гетэрасэксуальным кантакце. Таму, асноўная парада, для прафілактыкі — бар'ерная кантрацэпцыя. Пры пацалунку заразіцца амаль немагчыма. Абдымкі, і дотыкі яўзяцца цалкам бяспечнымі. Але вірус перадаецца ў асноўным праз кроў, таму не раім эканоміць на манікюру, пірсінгу і татуяванні.

Што рабіць, калі ёсць рызыка, што вы заразіліся?

Па-першае — не панікаваць, а па-другое — існуе посткантактная прафілактыка. Таму, у выпадку аварыйнай сітуацыі, мы раім неадкладна звярнуцца да лекара.

Дзе можна праверыцца і як часта трэба гэта рабіць?

Аналізы на ВІЧ-статус можна здаць у кожнай паліклініцы вашага гораду, ці набыць хуткі тэст у аптэцы і зрабіць яго самастойна дома. Вірус дае станоўчы вынік толькі праз паў гады пасля зараджэння, таму ідэальным варыянтам будзе правярацца кожныя 6 месяцаў.

Беражыце сябе і сваё здароўе!


🕊СТУДЭНТЫ НА ВОЛІ

Сярод безлічы дрэнных навін у нас ёсць для вас і адна добрая. Сёння скончыўся тэрмін  зняволення ў вязняў, пакараных па справе студэнтаў.

Віншуем рабятаў і зычым ім як мага хутчэй ачуняць і павярнуцца да вольнага жыцця 🤍❤️🤍


Studfreedom | Belarus dan repost
💸 COMMON SENSE ECONOMICS IN BELARUS 2

Беларускія Студэнты за Свабоду абвяшчаюць рэгістрацыю на другую хвалю адукацыйнай анлайн-праграмы Common Sense Economics in Belarus!

🧐 Чаго чакаць?
Месяц рэгулярных сустрэч — 1 лекцыя і 1 семінар на тыдзень:

🔸Чаму свабодны рынак — інструмент росквіту?
🔸Чаму цэнтралізаванае планаванне ніколі не працавала?
🔸Ключавыя элементы эканамічнага мыслення пра ролю ўрада
🔸Як рэфармаваць постсацыялістычную краіну: прыклад Польшчы
і іншыя карысныя тэмы!

Як лекцыі, так і семінары будуць праводзіцца экспертамі_камі эканамічнай сферы: вядомымі беларускімі і замежнымі эканамістамі, вопытнымі прадпрымальнікамі і грамадскімі дзеячамі.

🗓 Калі?
Заняткі пачнуцца 29.11.2022.
Працягласць праграмы — 1 месяц.
Пяцёра найлепшых выпускнікоў праграмы будуць запрошаныя на нашу афлайн-канферэнцыю.

🧐 Для каго гэтая праграма?
Праграма падыходзіць маладым студэнтам: як тым, хто нічога не разумее ў эканоміцы, так і тым, хто хоча аднавіць веды, пашырыць кругагляд і падыскутаваць з эспертамі наконт неадназначных момантаў.
Напрыканцы праграмы вы будзеце ведаць больш пра эканоміку ў цэлым і зможаце выкарыстоўваць гэтыя веды ў будаванні будучыні свабоднай Беларусі.

Мовы выкладання: беларуская, украінская, ангельская.

Колькасць месцаў у праграме абмежаваная.
Не прапусціце магчымасць атрымаць унікальны эканамічны вопыт!

Рэгіструйцеся хутчэй
👉🏼 па спасылцы 👈🏼

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 25.11.2022 да 23:59 (Менск)


❗️ПОШУК❗️

12 лістапада на адным з праўладных каналаў з’явілася пакаяльнае відэа з гэтай дзяўчынай. У подпісу пад відэа сказана, што яна была старшынёй студэнцкага прафсаюзу БДТУ.

Калі камусьці вядома, хто яна ці падрабязнасці яе затрымання і дальнейшы лёс,  калі ласка, напішыце ў наш бот: @s_bdtu_bot


СТУДЭНТЫ СУПРАЦЬ ДЫКТАТУРЫ

Сёння — 17 лістапада — міжнародны дзень студэнтаў.

28 кастрычніка 1939 у Празе прайшлі дэманстрацыі супраць нацысцкага рэжыму. Пратэст быў жорстка падаўлены, у выніку чаго быў моцна паранены студэнт медык — Ян Аплетал. Пазней хлопец памёр ад атрыманага ранення. Пахаванне Яна, у якім прынялі ўдзел тысячы студэнтаў,  перарасло ў новую хвалю пратэстаў, якія прывялі да таго, што больш за 1200 студэнтаў патрапілі ў канцэнтрацыйныя лагеры,  а 9 чалавек былі смяротна пакараныя 17 лістапада.

Але Гітлераўскі рэжым не адзіны, які адпраўляў за краты нязгодных студэнтаў. Моладзь заўсёды ўдзельнічала ў пратэстах супраць падобных рэжымаў. Вось і зараз у Беларусі вялікая колькасць палітзняволеных студэнтаў.

Мы верым, што рэжым рухне і нашы героі будуць на волі. Але зараз ім патрэбна
наша падтрымка.


💸 КОШТ ВЕДАЎ 💸

Штогод кошты на адукацыю растуць. У гэты раз навучанне на некаторых факультэтах падаражэла на 374 бел.руб.

А ці паляпшаецца пры гэтым якасць паслуг?

Шчыры ўніверсітэт запускае кампанію "вартасць ведаў", каб дапамагчы студэнтам разабрацца ў іх правах і сбавязках універсітэта. Сярод іншага вы даведаецеся:
➖ як фармуецца і расходуецца бюджэт ВНУ
➖ ад чаго залежыць коштадукацыі
➖ як можна атрымаць зніжку альбо перавесціся на бюджэт
➖ як палепшыць умовы пражывання ў інтэрнаце
➖ як паўплываць на расходы ўніверсітэту

Каб атрымаць матэрыялы па гэтым і шматлікім іншым тэмам, рэгіструйцеся ў чат-боце УНІВЕР:
https://t.me/univer_by_bot
А каб атрымаць кансультацыю па пытаннях звязаных менавіта з БДТУ, пішыце ў наш бот:
@s_bdtu_bot


Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
📍Палітзняволенага Сцяпана Латыпава перавялі ў Магілёў

У судзе Івацэвіцкага раёна 15 верасня адбыўся суд па замене Сцяпану Латыпаву пакарання на больш жорсткае. Вядома, што адміністрацыя калоніі патрабавала, каб Сцяпана перавялі ў турму на тры гады, але суддзя Аляксандр Кірыловіч пастанавіў перавесці яго на турэмны рэжым тэрмінам на два гады.

Днямі яго этапавалі ў магілёўскую турму № 4.

Нядаўна стала вядома, што Латыпаў у ліпені на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ. За гэта ён атрымаў 17 сутак у штрафным ізалятары.

💌 Падтрымаць палітвязня можна лістамі: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz


📤 СЦЯПАНУ ЛАТЫПАВУ ПАТРЭБНАЯ НАША ПАДТРЫМКА

Сцяпан чытаў лекцыі ў нашым універсітэце. Але ўжо два гады рэжым утрымлівае яго за кратамі.

Увесь час, што Латыпаў знаходзіцца ў няволі, на яго цісне адміністрацыя: спачатку СІЗА, а цяпер калоніі. Ён неаднойчы спрабаваў нашкодзіць сабе ў знак пратэсту супраць таго, як да яго ставяцца. Самы вядомы выпадак адбыўся на першым паседжанні суда, калі ён уваткнуў сабе ў шыю асадку. Але на гэтым здзекі над Сцяпанам не скончыліся — і ў ліпені гэтага года ён быў вымушаны зноў пайсці на крайнія меры: у знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі калоніі Латыпаў праглынуў лязо і парэзаў вену на руцэ. Але і гэта не прыпыняе сабак рэжыму: цяпер Сцяпана чакае суд па ўзмацненні рэжыму — яго хочуць перавесці ў турму.

Сцяпан амаль не атрымлівае лістоў і паштовак. І ў яго складваецца ўражанне, што на яго забыліся.

Так давайце ж пакажам нашаму Герою, што мы пра яго памятаем і вельмі чакаем — дашліце Сцяпану лісты падтрымкі.

Лепш усяго дасылаць замоўныя лісты або лісты ў капэртах першага класу.
💌: Латыпаву Сцяпану Сяргеевічу. 225295, Камера 6, ПКТ, А/С 20, ПУ "ПК №22", ст. Даманава Івацэвіцкага раёна, Брэсцкай вобласці.


⚖️ СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ

У працяг сваёй рэфлексіі вакол беларускага пытання мы хочам падняць досыць няпростую тэму — смяротнае пакаранне.

Гэта вельмі няпростая тэма і яна выклікае вялікую колькасць спрэчак. Але, на наш погляд, яна так сама паўплывала на сітуацыю ў нашай краіне.

На дадзены момант, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўсё яшчэ існуе гэтая мера пакараньня. За час незалежнасці Беларусі, гэты прысуд быў вынесены больш за 400 разоў. Некаторых лукашэнка памілаваў, але большасць былі расстраляныя, а іх блізкія ніколі не даведаюцца час іх смерці і месца пахавання.

А ці сапраўды яны заслугоўвалі такога жорсткага пакарання?

Нават самы вядомы выпадак вынясення такога жорсткага прысуду — пасля выбуху ў менскім метро ў 2011 годзе, усё яшчэ выклікае вялікую колькасць спрэчак, а некаторыя нават лічаць расстраляных таксама ахвярамі таго тэракту. Ва ўмовах дыктатуры, калі ўсе дзяржструктуры працуюць так каб не далі па шапцы, а якасць працы застаецца ўжо не такой важнай, на ўсіх этапах следства і суду з'яўляецца вялікая колькасць памылак, якія ламаюць людзям лёс, а ў некаторых забіраюць жыццё. Нават у самых дэмакратычных краінах, дзе судовая сістэма працуе як трэба і заўсёды да законаў, суддзі і следчыя могуць памыліцца, і каб не забіць нявіннага, шмат дзе смяротнае пакаранне ўжо даўно адмянілі, а ў тых краінах, дзе яно яшчэ ёсць, яно працуе з адтэрміноўкай, за час якой нярэдка даказваецца, што чалавек не рабіў злачынства.

Так а як жа гэта ўплывае на сітуацыю ў Беларусі?

У краіне, у якой існуе смяротнае пакаранне і ёсць хоць невялічкая верагоднасць, што расстраляюць нявіннага, кошт чалавечага жыцця ў вачах грамадства зніжаецца. Ні для кога не сакрэт, што рэпрэсіі і забойствы з боку рэжыму пачаліся задоўга да 2020 і пакуль шмат хто думаў: "Мяне гэта не датычыцца, гэта толькі ён сваіх апанентаў... Палітыка — справа брудна" дыктатар нарошчваў сваю моц.


Studfreedom | Belarus dan repost
🗽 LINDA WHETSTONE PROGRAM FOR ADVANCING FREEDOMS

Калі вы чытаеце гэта, вядома, вас турбуе ўсё тое, што зараз адбываецца ў Беларусі. Вы цікавіцеся ідэямі свабоды і намагаецеся атрымліваць практычныя веды па гэтай тэме.

Таму сардэчна запрашаем вас на нашую вечарынку🥰

Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms – бясплатная навучальная праграма для беларускай моладзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якая хоча развіць свае лідарскія якасці і паглыбіць веды ў эканоміцы, паліталогіі, гісторыі і іншых сферах, а таксама даведацца больш пра грамадскі актывізм у розных краінах свету.

Праграма складаецца з двух этапаў: анлайн-навучання і афлайн-канференцыі.

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 7 верасня 23:59.

➡️ Падаць заяўку
➡️ Падрабязней пра праграму


У вас ёсць патрэба у пашырэнні ведаў па тэме бяспекі? Напрыклад, па пытаннях лічбавай бяспекі, паводзін пры вобшуку і затрыманні, на допыце, ці любых іншых?
So‘rovnoma
  •   так, гатов_а выдзеліць сумарна некалькі гадзін на вывучэнне ўсіх тэм
  •   так, гатов_а выдзеліць на гэта не больш гадзіны
  •   не, я лічу, што маіх ведаў дастаткова
  •   не, мне гэта не цікава
37 ta ovoz


⁉️ ПРАВАВЫ СТАТУС ХАТНЯГА ГВАЛТУ

Мы працягваем сваю рэфлексію наконт беларускага пытання пастом пра хатні гвалт і тое, чаму менавіта патрэбная яго крыміналізацыя.

Так, гэтая праблема таксама паўплывала на тое, што беларуская сітуацыя стала магчымай. Бо калі вялікая колькасць грамадзян пакутуюць ад гвалту з боку найбліжэйшых ім людзей і ведае, што ніхто ім не дапаможа, калі астатнія звыкліся чуць крыкі за сцяной і даўно перасталі на іх рэагаваць, выкліканая міліцыя ніколі з гэтым нічога не рабіла, гвалт становіцца нормай і прымаецца як штосьці натуральнае.

Як гэта за хатні гвалт няма пакарання? У нас жа ёсць артыкулы за пабоі, цяжкія цялесныя пашкоджанні ў крымінальным кодэксе. Навошта асобныя пад хатні гвалт?

Так, безумоўна, артыкулаў, якія датычацца гвалту, у КК РБ хапае. Але хатні гвалт не можа карацца так сама, як звычайны і тым больш не павінен пакідацца на вырашэнне сям’і. Калі чалавека хоча пабіць сусед, ён можа проста не адчыняць яму дзверы. А вось калі гвалт сыходзіць ад партнёра/партнёркі — а яшчэ горш, ад бацькоў ці дзяцей, чалавеку найчасцей папросту няма куды хавацца. Да таго ж, большая частка забойстваў адбываецца менавіта з боку блізкіх сваякоў — і не рэдкасць, калі да гэтага ахвяра ўжо звярталася ў міліцыю з-за гвалту і пагроз з боку забойцы, але ніякай рэакцыі ад органаў не было.

Але ж нам нельга будзе біць сваіх дзяцей.

Так, нельга будзе біць дзяцей, партнёра/партнёрку, бацькоў. І ўвогуле, людзей біць дрэнна. У гэтым і сэнс.


❗️НАМ ПАТРЭБНАЯ ВАША ДАПАМОГА❗️

На дадзены момант нам вядомыя выпадкі, калі людзей, якія пасля падзей жніўня 2020 года патрапілі пад рэпрэсіі, праз гэта не бяруць у магістратуру і аспірантуру, а тых, хто ўжо паступіў, адлічваюць.

Мы вядзём улік рэпрэсій у БДТУ, таму просім, калі падобнае адбылося з вамі альбо вашымі знаёмымі, паведаміце ў наш бот — @s_bdtu_bot


ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ ЗБРОІ

Досыць часта лукашэнка і ягоныя прапагандоны, згадваючы жорсткія дзеянні беларускіх сілавікоў і забойствы мірных пратэстоўцаў, у адказ вінавацяць Байдана за падзеі ў капітоліі пасля выбараў у Амерыцы.

Дык у чым жа розніца❓

А ўсё досыць проста. У ЗША кожны грамадзянін мае права на захоўванне зброі і можа мець яе пры сабе, у той час, як у Беларусі дзяржава мае манаполію на гвалт. У Амерыцы паліцэйскія і прэзідэнт наўпрост не могуць сабе дазволіць паводзіць сябе так, як гэта робяць дыктатар са сваёй хунтай. Ва ўмовах, калі кожны чалавек можа мець пры сабе зброю, нават самы адсаджаны псіхапат будзе трымаць сябе ў руках, так як у іншым выпадку век ягоны будзе нядоўгім. А сілавікі не могуць прыйсці да кагосьці ў цывільным і наўпрост пачаць ламаць дзверы, бо яны памятаюць, што ў таго, хто знаходзіцца па іншы бок, можа быць пісталет і ён мае поўнае права абараняць сябе, сваю сям’ю і сваё жытло. Гэта звязвае рукі сілавікоў і робіць сітуацыю, калі "часам не да законаў", немагчымай.

P.S. Безумоўна, мы разумеем, што ў дазвола на захоўванне зброі ёсць і свае недахопы, але ён дае магчымасць народу пазбавіць дзяржаву гэтай манаполіі, што вельмі важна ў нашых умовах.


🤍❤️🤍 ЧАМУ НАША СІТУАЦЫЯ НЕМАГЧЫМАЯ Ў ЗША🇺🇸

Вялікая частка беларускага грамадзтва задаецца пытаннем: "Чаму дыктатура ў Беларусі магчымая?", "Чаму мы не здолелі перамагчы ў 2020 годзе?", "Чым мы горшыя за іншыя народы?"

Мы таксама задаемся гэтымі пытаннямі, таму падрыхтавалі для вас шэраг пастоў, прачытаўшы якія, магчыма вы знойдзеце адказ на гэтыя пытанні.


РАЗМЕРКАВАННЕ – ЁСЦЬ ПЫТАННІ?

Праз пару тыдняў выпускнікі прыступяць да працы па прымусовым размеркаванні, а шмат хто пачаў адпрацоўку ўжо цяпер.

Калі ў сувязі з гэтым у вас узніклі праблемы і вас накіравалі ў непажаданае месца – усё яшчэ ёсць варыянт пераразмеркавання, а для самых радыкальных – увогуле адмова ад адпрацоўкі.

Каб даведацца больш пра гэтыя працэдуры – пішыце ў наш бот @s_bdtu_bot ці ў бот юрыдычнай дапамогі ЗБС @stud_helpby


ЯШЧЭ АДНО ЗЛАЧЫНСТВА САБАК РЭЖЫМУ

Сёння быў вынесены прысуд сужэнцам Дашкевічам, Змітру — 1,5 гады калоніі, а Насці — 3 гады "хатняй хіміі".

Гэта не першы раз, калі лукашэнкаўскія слугі пераследуюць Змітра і Насту за іх любоў да Беларусі. Пара заўсёды стойка вытрымлівала ўсе нягоды і падкрэслівала, што не плануюць з’язджаць з радзімы. Але зараз у іх чацвёра дзяцей, малодшы з іх — Данііл — нарадзіўся 16 чэрвеня.

Нават нягледзячы на гэтыя абставіны, сумленне дазволіла пачварам асудзіць пару. Сёння мы зноў пабачылі, што ў тых, хто працуе на гэты рэжым, няма нічога святога, ёсць толькі страх, страх перад сапраўднымі БЕЛАРУСАМІ, а гэта азначае, што мы рухаемся ў верным накірунку.

Стачкам БДТУ выражае сваю падтрымку Змітру і Насці. Сёння ўсе нашыя малітвы з сям’ёй Дашкевічаў.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

153

obunachilar
Kanal statistikasi