Haradzienski dan repost
Роўна 96 гады таму нарадзіўся Васіль Быкаў – вялікі беларус, пісьменнік, ветэран вайны, нацыянальны дзеяч, сумленне нацыі. Як вядома, спадар Быкаў частку свайго лёсу - амаль чвэрць стагоддзя - звязаў з нашай Горадняй. На здымку Васіль Быкаў на вуліцы Ажэшкі. Ніжэй фрагмент з аўтабіяграфіі «Доўгая дарога дадому».
Зь першага пагляду горад мне спадабаўся, не такi ўжо i пабураны (хоць у цэнтры i траплялiся руiны некаторых будынкаў), але ў iм адчувалася пэўная «заходнасьць», рысы сярэднявечча — у старых будынках, касьцёлах, нават у брукоўцы вулiц. Зноў жа — два замкi i Нёман. Дужа гэта мiла здалося майму сэрцу, зьнябытаму на чужыне. Паўдня хадзiў па вулiцах, прыглядаўся, але куды зайсьцi не наважыўся. Першую гарадзенскую ноч правёў на вакзале.