Рэйні - Беларусь


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Чацік для размоў: @bielaruskamounaje

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Гэта настолькі смешна, што я проста астаўлю гэта тут


Кукумба | Kykymba.com dan repost
🔥Кукумба пачынае выдаваць падкасты! Юху!

Размова скептыка і спажыўца масавай культуры з трушным гікам і фанатам сусвета Marvel.
Мы паглядзелі ВандаВіжн, а вам трэба?
Слухайце першы падкаст ад Кукумба...
Асцярожна! Спойлеры...

Таймкод:
00:00 - Знаёмства, пра гікаў =)
3:40 - ВандаВіжн - праект экперымент. З-за чаго сыр-бор?
6:30 - Пачатак чацьвёртай фазы кінасусвету Marvel
12:30 - Спрачаемся: ВандаВіжн - кантэнт дзеля кантэнта ці ідэя і план?
15:37 - Пасхалкі ў серыяле
25:08 - Пра камяні бясконцасці і іх месца ў сусвеце
29:38 - Якімі павінны быць супергеройскія фільмы? Вясёлымі ці сур'ёзнымі?
38:22 - Ці магчыма вяртанне Пьетра?
39:45 - Чаму ВандаВіжн павінны паглядзець ўсе?

Дзе слухаць:

Яндэкс
: https://music.yandex.ru/album/14616058

ВК: https://vk.com/kykymba_by?z=podcast-191181980_456239017

Apple: https://podcasts.apple.com/ru/podcast/%D0%BA%D1%83%D0%BA%D1%83%D0%BC%D0%B1%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%82/id1560884858

Google: https://podcasts.google.com/search/kykymba

Soundcloud: https://soundcloud.com/user-89412195

Anchor: https://anchor.fm/kykymba

Ружовая Купіна: https://t.me/kupinaruzh

@kykymba_by




Кукумба | Kykymba.com dan repost
🔥СЁННЯ Ў 17:00!
1 падкаст у тэлеграм: Ліга справядлівасці Зака Снайдэра — што гэта было. Ці будзе працяг?

Тэма дыскусіі:
Наколькі добры фільм? Ці будзе працяг? Адзнакі крытыкаў і фанатаў.

Удзельнікі падкаста:
• Аўтар канала — @kupinaruzh
• Аўтар канала — @kykymba_by

Далучыцца: https://t.me/kykymba_by?voicechat=a9af0820203d5f9b85


БЕЛАРУСІКІ, З ДНЁМ ВОЛІ🤍♥️🤍

Першы раз я даведаўся пра гэтую святочную дату ў 2018 годзе, калі ладзілі БНР-100.
Цяпер жа Беларуская Народная Рэспубліка адзначае 103 гадавіну.

Верым у лепшае і не спыняемся!
Жыве Беларусь




Да новага відэа


🙈Цік-токеры паказалі дурным ЮТУБЕРАМ, дзе іх месца. Панда з БЧБ зноў пачала танчыць, а Ціханоўская ўсім дапаможа!
Тутэйшы Шляхціч зноў падтрымлівае БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.

https://youtu.be/vwrNeof3Z2g


🔥МІФЫ ПРА БЕЛАРУСЬ набралі ўжо 1000 праглядаў!

Калі яшчэ не бачылі відэа, то абавязкова паглядзіце, каб РАЗБІВАЦЬ ЯБАЦЕК у спрэчках!👊

https://youtu.be/qBcx3I8vKWo

Жыве Беларусь!⚪️🔴⚪️


Кукумба | Kykymba.com dan repost
🔥Глядзеў «ВандаВіжн»? Тады прайдзі наш тэст па серыялу!

Паглядзім, наколькі ўважліва ты сачыў за ПЕРШЫМ серыялам ад Марвэл

https://kykymba.info/jak-dobra-ty-vjedajesh-vandavizhn/

Стваральнік тэста: @kupinaruzh


Ружовая Купіна dan repost
Ужо сёння ў беларускі пракат выходзіць доўгачаканы фільм «Зямля Качэўнікаў»!

Карціна Хлоі Чжао ўжо мае на сваім рахунку перамогу на прэміі Залаты Глобус за лепшы фільм і лепшую рэжысёрку, а таксама з'яўляецца галоўным фаварытам на Оскар.
Фільм распавядае пра жанчыну, якая воляй лёсу стала качэўнікам. Фрэнсіс Макдорманд, як заўжды выдае наймацнейшы акторскі бенефіс, а Хлоя Чжао радуе незвычайнымі рашэннямі і таленавітай рэжысурай.

P.S. Пры паходзе ў кінатэатр, калі ласка, не забывайцеся на сродкі індывідуальнай бяспекі.

#бягомукіно


Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі dan repost
🇧🇾 Хітры плян: "атакуй ворага псыхічна". БТ хоча паслаць на "Эўравізію" гурт "Галасы ЗМеста"

Гэта такі пякельны чырвона-зялёны трэш, што мне сорамна нават даваць спасылкі на відэа. Лепей на тэкст у Саўбелцы (не сатырычнай). Крыніца навіны — АТН (то бок, афіцыйна БТ, гэта ня жарт).

(той момант, калі разумееш, што "Саня останется с нами" і "Слушай батьку" гэта яшчэ нармальная музыка — у параўнаньні з)


Кукумба | Kykymba.com dan repost
Кожная дзяўчына неверагодная і непаўторная ў сваім жыцці. Адна займаецца мастацтвам, другая дапамагае мужу, трэцяя ратуе сусвет. Ці сумяшчаюць, ці робяць што іншае, бо кожнай сваё, абы былі шчаслівыя на сваім жыццёвым шляху, чаго мы, каманда kykymba.info, жадаем жанчынам напярэдадні 8 сакавіка.

А таксама прапануем спіс фільмаў, па-беларуску ці звязаных з беларускай гісторыяй, у якіх галоўная гераіня, а не герой!

https://kykymba.info/shto-pagljadzjec-na-8-sakavika/


Беларускі піонэр dan repost
Не Тэлеграмам адзіным.

Хачу парэкамендаваць два беларускамоўных юцюб-канала ад маладых аўтараў (ёсць яны і ў тэлеграме).

"Рэйні" - хлопец з Маладзечна, апошнім часам робіць ролікі на актуальныя тэмы беларскай гісторыі.

"Тутэйшы шляхціч" - апошнім часам здымае відэа па гісторыі Мінска. Як раз сёння выйшаў ролік пра страчаныя гістарычныя мясціны Мінска, дзе ідзе гаворка і пра некалькі міжваенных аб'ектаў.


Зноў гэтыя ПАЛЯКІ!!!!!

Спадары ПАЛЯКІІІІ, я не буду супрацоўнічаць з вамі, я не прадам сваю краіну, я не ЯГАЙЛА!!! НЕ БУДЗЕ ВАМ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ v.3

P.s Дзякуй ўсім за падтрымку новага відэа ❤️ ЗАЎСЁДЫ ВАШ ШПІЁН РЭЙНІ)

https://youtu.be/qBcx3I8vKWo




Памятаеце Азаронка з яго ФЭЙКАМІ?🤡
Ён быў не першы, хто ўкідвае розныя міфы пра Беларусь і яе народ.
Таму сёння раю ВАМ паглядзець відэа пра МІФЫ:

https://youtu.be/qBcx3I8vKWo




Супраць беларускага народу вядзецца МАШТАБНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ВАЙНА. У інтэрнэце з'яўляюцца шмат фэйкаў і міфаў. Таму сёння мы знойдзем праўду, каб у любой дыскусіі вы маглі выйсці пераможцамі!

https://youtu.be/qBcx3I8vKWo


МОВА ТУТ dan repost
Прыйшло смс ад МНС па-руску?
Дашлі зварот, каб было па-беларуску!

Трэба скапіяваць зварот (ніжэй) і даслаць сюды:
https://mchs.gov.by/by/elektronnye-obrashcheniya/elektronnye-obrashcheniya-fizlits/

📄⬇️

Ад імя Міністэрства надзвычайных справаў прыходзяць смс-паведамленні на мой нумар тэлефону, напісаныя па-руску. Гэта парушае мае моўныя правы і стварае перашкоды ў карыстанні дзяржаўнай беларускай мовай, што трапляе пад арт. 9.22 КаАП.

Прашу:
1. Дасылаць мне ўсе паведамленні па-беларуску.
2. Прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці супрацоўнікаў, адказных за смс-рассылку.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

140

obunachilar
Kanal statistikasi