RADNIANKOU


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Пра рэгіёны і пратэст
Дырэктар @newbelarusvision

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Банк идей | Реформы для Беларуси dan repost
🏆Хто напісаў лепшыя артыкулы за год?

Мы правялі апытанне сярод экспертаў і нашых падпісантаў, каб вызначыць тыя лепшыя матэрыялы, якія былі апублікаваны на нашым сайце ў гэтым годзе і якія больш за ўсіх спадабаліся нашым чытачам. Па выніках больш за 100 галасоў маем двух пераможцаў!

🏆Лепшая калонка
Антон Раднянкоў — Таксаномія выжывання.

🏆Лепшае даследаванне
Legalize Belarus, Моладзевы блок — Наркапалітыка ў Беларусі.

Але аўтараў і добрых артыкулаў было так шмат, што мы вырашылі зрабіць яшчэ некалькі намінацый ад імя рэдакцыі.

🏆Самае актуальнае даследаванне — Лада Яновіч, Пётр Рудкоўскі

🏆Погляд звонку — Сяргей Гурыеў і Яўген Глібавіцкі

🏆Нацыянальны медыятр — Леся Руднік

🏆Самыя прадуктыўныя аўтары — Анастасія Лузгіна і Павел Мацукевіч

🏆Голас супольнасці — Таццяна Чуліцкая

🏆Іскра дыскусіі — Таццяна Шчытцова

🏆Каштоўнасці прадпрымальніцтва — BEROC i Радзівон Марозаў

🏆Той, хто нясе святло — Яўген Макарчук

🏆Цёмны прарок — Леў Львоўскі

Усе меркаванні і даследаванні чытайце на сайце «Банка ідэй»!


Усё, што я думаю пра выбары 2024, 2025 і 2035

https://www.youtube.com/watch?v=kyWTfSKljI8


Беларускі грамадскі сектар выжыў, выехаў, выдыхнуў. Але на гэтым шляху згубілася ўласная тэорыя перамен. Калі раней большасць гульцоў ставіла на змяненне палітыкі дзяржавы праз супрацу ў розных сектарах, то цяпер гэта формула не працуе. Дык чым жа мы тады ўсе займаемся?

У калонцы для Банка ідэй прапаноўвае сваю «таксаномію выжывання» — лаканічнае апісанне галоўных прынцыпаў ды кірункаў працы на найбліжэйшыя гады, магчымую мэту грамадскага сектару ды шляхі яе дасягнення. Гэта не адказ на ўсе пытанні, а, хутчэй, пачатак размовы.


Грамадскі сектар адаптаваўся, выжыў, пачаў адбудоўваць працу з-за мяжы. Цяпер выклік куды больш сур’ёзны: захаваць рэлевантнасць для беларусаў унутры краіны.

На гэтым шляху прыйдзецца запускаць новыя брэнды, адмаўляцца ад старых і таксічных, шукаць выхады на шырокія аўдыторыі і пазбягаць маргіналізацыі. Гэта будзе не прыемна, не ва ўсіх атрымаецца, даліну смерці пройдуць не ўсе.

Накідаў пару думак пра будучыя выклікі грамадскага сектару ў калонцы для Банку ідэй.


У нас вялікія навіны! З верасня кіраваць ЦНІ будзе Леся Руднік! Будзем атрымліваць досвед транзіту ўлады ў межах адной невялікай арганізацыі :)

За дзесяць гадоў атрымалася пабудаваць з нуля адзін з самых дынамічных аналітычных цэнтраў і ўсё дзякуючы крутым людзям, з якімі ўвесь час шанцавала працаваць. Дзякуй за гэта ўсім, хто спрычыніўся да працы на розных этапах жыцця ЦНІ. Я сам за гэты час шмат што зразумеў, шмат чаму навучыўся.

Мы з Рыгорам пераходзім у раду арганізацыі, адкуль будзем дапамагаць Лесе развіваць ЦНІ надалей.


Горад перамагае вёску і на месца Пана Ўсяляна прыходзіць новая зорка – Юрка Максімчык. Таксама гумарыстычныя сюжэты, таксама трасянка, але гэта ўжо не вясковыя хлопцы, а познесавецкая сям'я (ці пачатку 90-ых). Шмат савецкага флёру і настальгіі, адпаведна і ўвага ад праўладных СМІ (інтэрвʼю на СБ, СТВ).

Ужо больш 500 000 падпісантаў у Ціктоку.

@maksimurka' rel='nofollow'>https://www.tiktok.com/@maksimurka


adu.place dan repost
☄️ Як змянілася жыццё выпускнікоў і выпускніц Школы маладых рэфарматараў, якая аб’явіла пра новы набор?

Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) аб’явіў пра набор на чарговую Школу маладых рэфарматараў. Некалькі выпускніц распавялі @aduplace, што змянілася ў іх жыцці пасля Школы:

🟠 Кацярына Васілёнак (ШМР-2022): падавалася на праграму, бо хацела развівацца, каб дапамагаць Беларусі. Цяпер піша артыкулы для Піцбургскага ўніверсітэта (ЗША), запрошаная ў Еўрапейскі парламент як адна з прадстаўніц беларускага студэнцтва, удзельнічала ў іншых праграмах ад ЦНІ — Кейс-клубе ды Акадэміі новай беларускай дыпламатыі.

🟠 Лера Чыж (ШМР-2020): Праз ШМР знайшла не толькі цікавых людзей з крутымі ідэямі, але і блізкіх сяброў, з якімі разам арэндуе кватэру і распрацоўвае новыя праекты. Зараз Лера арганізоўвае адукацыйныя лекцыі ў некамерцыйнай арганізацыі і стажыруецца ў Менскай урбаністычнай платформе, дзе займаецца даследваннямі.

🟠 Наста Бекарава (ШМР-2020): Да Школы паспела правесці сваё мерапрыемства, але ўсё адбывалася хаатычна. ШМР адкрыла Насце свет грамадскага сектара і супольнасці маладых рэфарматараў і рэфарматарак — цяпер яна займаецца праектамі ў некалькіх НКА, а мінулай восенню арганізавала адукацыйны анлайн-курс па ўрбаністыцы.

Школа маладых рэфарматараў і рэфарматарак — гэта месяц анлайн-навучання з экспертамі ды эксперткамі, якія дапамогуць вам атрымаць новыя скілы, каб рабіць краіну лепей. А напрыканцы ў якасці выпускнога праекта вы зладзіце афлайн-івэнт!

Калі і дзе: 19.04 — 27.05, анлайн

Як падацца: запоўніць гугл-форму і пазначыць матывацыю да ўдзелу ў Школе. Адзінае патрабаванне — быць ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў і жадаць новых ведаў і досведу!

🔸 Дэдлайн: 15.04.2023

Яшчэ падрабязней пра Школу — на сайце праграмы


Дэдлайн хутка!


У мінулым годзе нечакана пачаў змяншацца разрыў у заробках паміж Мінскам і рэгіёнамі (раней ён звычайна павялічваўся). Беларускія рэгіёны пачалі жыць багацей? Не, хутчэй за ўсё са сталіцы з’ехалі айцішнікі, таму намінальныя заробкі ў сталіцы выраслі менш за сярэднія па краіне. Падрабязней, у тым ліку параўнанне з суседнімі краінамі, чытаць тут.


Пакуль відэа па рэйтынгу гарадоў набірае больш за @newbelarus.vision/video/7204017677805964550' rel='nofollow'>1 млн праглядаў у Цік-току, мы рэлізім штогадовае даследаванне рэгіянальных праблем. На фоне вайны ва Украіне, глабальнай канфрантацыі і лакальных рэпрэсій, рэгіёны ўсё мацней сыходзяць у цень. Жаданне і магчымасці дзяржавы займацца гэтай тэмай таксама знікаюць.

Жыхары Мінску і рэгіёнаў усё часцей жывуць у розных сусветах. Галоўная праблема рэгіёнаў – адсутнасць добрай працы – не ўвайшла нават у дзясятку праблем мінчукоў. Нізкія заробкі – на восьмым месцы сярод праблем жыхароў сталіцы.

Вось з дзесяці жыхароў райцэнтраў упэўнены, што ў іх горадзе складана знайсці добрую працу. Кожны пяты апытаны па краіне і кожны трэці з рэгіёнаў ездзіць на працу ў іншы горад.

Эміграцыя і магчымая мабілізацыя наадварот хвалююць Мінск, але мала цікавы за яго межамі.

Старонка перагортваецца з цяжкасцю. Сярод пратэстных беларусаў давер да дзяржавы не вяртаецца, ад яе чакаюць толькі праблемаў. Апытаныя моцна сумняюцца, што могуць адстойваць свае інтарэсы ў дзяржаўных інстытутах.

Сацыяльны сектар застаецца ўстойлівым. Толькі медыцына і дарогі рэзка хвалююць пратэстных беларусаў. Пры гэтым жыхарам рэгіёнаў недзе праводзіць вольны час. Не хапае ўсяго: кавярняў і рэстаранаў, спартовых аб’ектаў, культурных мерапрыемстваў.

Яшчэ складаней беларусам выехаць з краіны. Толькі кожны дзясяты апытаны мае візу, за межы краіны ў 2022 выязджала 17% апытаных мінчукоў і 11% з рэгіёнаў.

Адсутнасць планавання і пачуццё дэпрэсіі. Каля 70% прызнаюцца, што адбываецца нешта экстраардынарнае. Больш 85% упэўнена, што грамадства знаходзіцца ў стане дэпрэсіі. Каля 40% будуе планы на будучыню ад некалькіх дзён да пару тыдняў, 26% не будуе планаў увогуле. Гэты эмацыйны фон аб’ядноўвае ўсіх апытаных, тут няма рэгіянальных адрозненняў.

Так бачыцца рэгіянальнае жыццё ў канцы 2022. Беларусы спрабуюць выжываць паміж вайной, дзяржавай і складанай эканамічнай сітуацыяй. Цяжка чакаць, што далей сітуацыя выправіцца. А гэта значыць незадаволенасць жыццём у Беларусі будзе захоўвацца.


Выпусцілі новы Рэйтынг беларускіх гарадоў. І калі ў 2018 ён пачынаўся, як пошук “найлепшага гораду для жыцця”, то цяпер ператварыўся ў пошук “гораду, куды можна перабрацца, калі не хочаш эміграваць”.

Лідары не змяніліся — гэта Мінск, Гродна і Брэст. Але гарады-спадарожнікі сталіцы – Дзяржынск і Смалявічы – падняліся вышэй. Відавочна, што менавіта мінская агламерацыя будзе канцэнтраваць тых, хто не хоча з’язджаць.

У рэйтынгу мы параўналі і ўзровень грамадскай актыўнасці – зрабілі аналіз дадзеных платформы “Голас” па прэзідэнцкай кампаніі 2020 і кампаніі па рэферэндуму 2022. Высновы чакана сумныя: актыўнасць беларусаў упала ў 10 разоў. Але змяніліся і самі “пратэсныя” гарады. Былы “вольны горад” Гродна і Брэст не трапілі ў дзясятку. Рэпрэсіі і палітычныя прызначэнні ў гэтых гарадах не толькі задушылі вулічны пратэст, але забілі і анлайн актыўнасць.

Турызм, які ў дакавідныя часы быў бустэрам гарадскога развіцця, таксама памер. Доля турыстаў з ЕС упала з 25% да 3%. З паступовым закрыццём памежных пераходаў роля мяжы як каталізатара эканамічнай актыўнасці таксама будзе падаць.

У выніку з беларускімі гарадамі рэалізуецца сумны сцэнар: замест драйвераў развіцця, яны хутчэй будуць ператварацца ў донараў чалавечага капіталу для суседніх краін.


На фоне вайны, рэпрэсій ды ізаляцыі, з беларускімі рэгіёнамі адбываецца прадказальны заняпад. Пра гэта ў бліжэйшыя месяцы выйдзе пару даследаванняў, я сёння дзялюся паперкай, у якой разам з Іванам Шчадранком памарылі пра будучыя часы рэформаў.

Рэфармаваць рэгіёны будзе складана: агульны стан будзе цяжкі, грамадства не мае досведу мясцовага самакіравання, не будзе хапаць грошай і прафесійных кадраў, а яшчэ мяняць адміністрацыйнае дзяленне (прыклад на малюнку).

Якімі павінны быць прыярытэты рэгіянальнага развіцця падчас рэформаў чытайце ў аглядзе на Банку ідэй, а таксама глядзіце файны адмысловы відэа-эксплэйнер.


Даўно сюды не пісаў, але цяпер з’явілася нагода. Правялі разам з Народным апытаннем невялікае даследаванне пра жаданне пратэстных беларусаў з’язджаць з краіны.

Хаця ў дыяспары можна часта пачуць пра “у краіне нікога не засталося” ці “усе хутка з’едуць”, апытанне паказала:

- 56% пратэстных беларусаў з’язджаць не плануюць у наступным годзе,
- 33% пра гэта думаюць, але канчаткова не вырашылі
- з’язджаць плануе толькі 11% і гэта не гледзячы на новыя хвалі арыштаў ды магчымую мабілізацыю.

Партрэт магчымага мігранта прадказальны: гэта хутчэй чалавек з Мінску і з высокім дастаткам. З галоўных прычым на першым месцы чакана знаходзяцца рэпрэсіі, на другім месцы адсутнасць перспектыў для дзяцей у Беларусі і толькі на трэцім — магчымае далучэнне краіны да вайны.

“Беларусь — мая краіна, чаму я павінен з’язджаць” з’яўляецца галоўным тлумачэннем, чаму пратэстныя беларусы не хочуць міграваць, нават пасля таго як дзясяткі тысяч прыйшлі праз арышты і турмы. Жаданне міграваць сярод іншых частак грамадства будзе яшчэ меншым.

Асноўны чалавечы капітал застаецца — і гэта добрая навіна. Але як цяпер выбудоўваць працу з беларусамі — галоўны выклік на наступны год для ўсёй грамадзянскай супольнасці ды медыяў.

РАЗБОР ДЛЯ ZERKALO.IO


ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ dan repost
Шаноўнае спадарства! Праект "Народнае апытанне" пашырае сваю геаграфію і запускае ананімны і бяспечны тэлеграм-бот для таго, каб і беларусы замежжа маглі прымаць удзел у сацыялагічных апытаннях.

Калі ласка, запрашаю далучацца! І дзяліцеся спасылкай на бота сярод суайчыннікаў!

На ўсялякі выпадак яшчэ раз падкрэслю: гэта цалкам бяспечна. Больш за два гады працы "Народнага апытання" яшчэ ні да каго праз удзел у сацыялагічным даследаванні ніхто не прыйшоў!

🔥 Запрашаем усіх беларусаў_ак, якія пакінулі Беларусь, далучыцца да апытання!

Праект "Народнае апытанне" пачынае даследаваць пратэстную частку беларускага грамадства, якая пражывае за мяжой!

Запрашаем вас далучыцца да Telegram - бота, каб удзельнічаць у нашых апытаннях пра актуальныя падзеі. Апытанні цалкам ананімныя, ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, не збіраюцца.

🙌 Будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд Telegram - бота сярод вашых сяброў і знаёмых за мяжой.


Івэнты ЦНІ dan repost
🔥🔥🔥 Школа маладых рэфарматараў 2022

Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022. Яна пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня.

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

🙋‍♀️🙋 Мы шукаем амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў. Нам дакладна па дарозе, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

🎉 Падавайце заяўкі да 15 жніўня. І далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў! Будзем разам рабіць краіну лепшай!

👉 Падрабязнасці тут
👉 Падаць заяўку на Школу маладых рэфарматараў 2022


У апошнім падкасце па ўскоснай закранулі ўплыў санкцый на Расію, іх эфект больш заўважны. Група даследчыкаў Ельскага ўніверсітэту падрыхтавалі добры агляд, асноўныя высновы:
⁃ Расія больш залежыць ад паставак газа ў Еўропу, чым сама Еўропа. І гэтыя пастаўкі абвальваюцца.
⁃ Перанакіраваць экспарт сыравіны на Азію складана і лагістычна, і фінансава.
⁃ Эканоміка таксама буксуе, рэзка скарачаецца спажыванне, а бюджэт будзе дэфіцытным.
⁃ З пачатку вайны ЗВР скараціліся на $ 75 млрд, і гэта не ўлічваючы заблакаваныя $300 млрд.

Раю паглядзець поўную прэзентацыю тут.

А выпуск галоўнага падкасту краіны, дзе мы абмяркоўваем кангрэс/канферэнцыю, пашпарты добрых беларусаў і стан апазіцыі слухайце тут.


Івэнты ЦНІ dan repost
🔥🔥🔥 Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022

⚡️Што такое Belarus Urban Fellowship?

Гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі. У межах курса вы атрымаеце тэарэтычныя і практычныя веды, як зрабіць нашыя гарады лепш, ды пракачаеце soft skills.

🧑‍💻 Для каго Праграма?

Для маладых лідарак і лідэраў да 35 гадоў, якія хочуць палепшыць жыццё ў сваіх гарадах!

👀 Як будзе праходзіць?

10 анлайн-лекцый і трэнінгаў з 9 па 30 ліпеня па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) па 1-2 гадзіны.

Вы даведаецеся, як умацоўваць мясцовыя супольнасці, палепшыць экалогію ў горадзе, працаваць у сацыяльных сетках і весці камунікацыю ў новай рэчаіснасці, захаваць псіхалагічную ўстойлівасць ды шмат іншага!

Для ўдзелу запоўніце анкету
❗️Дэдлайн: 5 ліпеня

👉 Падрабязнасці чытайце тут

🚀 Чакаем вас!


Банк идей | Реформы для Беларуси dan repost
‼️Праз 10 хвілін пачынаецца дыскусія на тэму, як вайна ва Украіне паўплывае на беларускую палітыку

▪️Як вайна паўплывала на суб'ектнасць Лукашэнкі і беларускай апазіцыі? Ці ёсць у іх яшчэ нейкі ўплыў на сітуацыю?

▪️Беларусь ужо Расія ці яшчэ не? Ідзем на дно ўслед за расейскім караблём ці яшчэ ёсць шанец адвязацца?

▪️Еўропа забылася пра неверагодных беларусаў у 2020-ым ці ўсё ж не? Цяпер усе беларусы суагрэсары?

▪️Канстытуцыю прымалі, ужо ведаючы пра будучыю вайну? І што цяпер рабіць з ВНС?

▪️Навошта Лукашэнка паехаў у Піцер? Беларускія войскі ўсё ж прымуць удзел на тэрыторыі Украіны?

ВядучыАнтон Раднянкоў. Спікеры — Павел Мацукевіч, Валерый Кавалеўскі і Павел Слюнькін.

❗️Глядзець трансляцыю.


Фота з розных эпох. Першае: амбасадарка ЕС у Беларусі Майра Мора перадае беларускім памежнікам закупленыя катэры і тэхніку, верасень 2013.

Другое: беларускія сілы спецыяльных аперацый на гэтых жа катэрах падчас вучэнняў фарсіруюць Сож ва ўмовах «уздзеяння дыверсійных сіл праціўніка», чэрвень 2022.



20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

359

obunachilar
Kanal statistikasi