У Горадні невядомыя пашкодзілі Катынскі крыж — помнік польскім і беларускім афіцэрам, расстраляным НКВД у Катыні ў 1940-ым
Пра пашкоджаньне мэмарыялу паведаміў у Фэйсбуку намесьнік старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі. Паводле яго, з пліты помніка вырваныя тры мэмарыяльныя таблічкі на польскай і беларускай мовах.
«На жаль, барацьба з польскасьцю ў Беларусі працягваецца», — адзначыў ён.