Пуцін: з 300 тысяч мабілізаваных 150 знаходзяцца ў зоне баявых дзеяньняў
З гэтых 150 тысяч 77 знаходзяцца «непасрэдна ў баявых падразьдзяленьнях», астатнія — «на другіх, трэціх рубяжах або праходзяць дадатковую падрыхтоўку», сказаў Уладзімір Пуцін. Яшчэ 150 тысяч, паводле яго, гэта «так званая баявая рэзэрва».
Таксама Пуцін паўтарыў, што цяпер патрэбаў у дадатковай мабілізацыі няма, заявіў аб «нарастаньні пагрозы ядзернай вайны» і адзначыў, што стратэгія Расеі ў пытаньні ўжываньня ядзернай зброі будуецца вакол «зваротна ўдару ў адказ».