«Бабарыка мне спадабаўся, для Канапацкай няма прыстойнага слова», — Шушкевіч пра падтрымку Сяргея Чэрачня і хаду выбарчай кампаніі
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у 2018 годзе перадаў лідэрства ў БСДГ Сяргею Чэрачню, які цяпер удзельнічае ў прэзыдэнцкай гонцы. Спыталі ў Шушкевіча, як ён ацэньвае цяперашнюю кампанію і паводзіны маладога лідэра БСДГ.