У Гомлі экс-міліцыянту прысудзілі паводле новага артыкула тры месяцы арышту за выдаваньне зьвестак пра сваіх калегаў
У судзе Савецкага раёну Гомля на тры месяцы арышту асудзілі 30-гадовага былога міліцыянта Уладзімера Кашко. Яго абвінавацілі ў зьліве адміністратару Telegram-каналу пэрсанальных дадзеных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны, — паведамляе «Вясна».
Андрэй Лагуновіч, які разглядаў справу, таксама пастанавіў спагнаць з гамельчука кампэнсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13 600 рублёў.