Галоўным для нас вынікам зьмены ўлады ў Кабуле будзе істотнае зьмяншэньне інтарэсу Захаду да Беларусі, – піша Сяргей Навумчык. – Лукашэнку зноў шанцуе – як 11 верасьня 2001, калі тэракты ў ЗША спынілі абурэньне фальсыфікацыямі на беларускіх прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі днём раней. Вашынгтону ізноў будзе не да Беларусі.