ВЯЧОРКА dan repost
З сумам даведаўся, што адзіная беларускамоўная опэра «Сівая легенда» пад пагрозай, і квіткі прадаюцца з двайной зьніжкай. Разумею, што справа ня толькі ў самой опэры, але і ў цэлым, як арганізаваная тэатральная дзейнасьць у Беларусі.
Многія замежнікі ў шоку ад таго, наколькі танныя квіткі ў Опэрны, і яшчэ ў большым шоку ад таго, што ня ўсе квіткі прадаюцца, а залі меншых тэатраў не запаўняюцца. Іншая знаёмая, калі прыяжджае, бярэ квіткі адразу на кожны дзень, бо ў яе роднай Францыі ці няроднай Вене, квіток каштуе прыкладна ў 100 разоў больш.
У нашых тэатраў, як менскіх так і рэгіянальных, ёсьць вялікая праблема з арганізацыяй бізнэс-працэсаў, і найперш — з маркетынгам. А значыць — і з прыбыткамі. Бальшыня ўстановаў працуе па савецкай датацыйнай мадэлі — танныя квіткі, танныя выдаткі, нізкія заробкі акторам (ад 300 да 400 даляраў)— а як жа інакш, гэта ж культура, а на культуры нельга зарабляць.
І тут — самае галоўная памылка. На культуры можна і варта зарабляць. І беларускую культуру даўно пара зрабіць канкурэнтназдольнай. Акторам трэба плаціць нармальныя заробкі. А залі не напаўняць школьнікамі замест урокаў, а прадаваць квіткі ў нармальных канкурэнтных умовах.
А датацыйны рэсурс, які цяпер служыць найперш утрыманьню інфраструктуры і бюракаратыі, пусьціць на агрэсіўную кампанію маркетынгу. Спосабаў мора: зьнешняя рэкляма, інтэрнэт, прасоўваньне ў сацыяльных сетках, інтэрактывы, праца з сталымі кліентамі, клюбныя карты, партнэрствы з мэдыямі і інфлюэнсэрамі.
Паглядзім, што Латушка зробіць з Купалаўскім. Хаця Купалаўскі, на фоне іншых, і так выглядае зусім няблага