Вавёрачка арэшак ухапіла
І так і сяк яго на зуб бярэ,
Але ці не хапае сілы,
Ці дужа цвёрды той арэх,
Ды ён не паддаецца...
– Давай сюды! – матуля весела смяецца. – Малая ты яшчэ... Дапамагу! Бо кволенькія зубкі...
– Не дам! – вавёрачка надзьмула губкі. – Сама я раскусіць змагу!
І што б вы думалі?
Арэшак раскусіла!
Хоць не адразу... Ды сама!
Без цяжкасцей – і перамог няма,
Але настойлівасць дае
І гарт, і сілы.