Барановичи за перемены


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


Канал с новостями о протестной активности в Барановичах.
Для связи: @Peremenbarankibot
Общегородской протестные чат: @brnvch_chat

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Наш край здаровага чалавека. Дзякуй кібер-партызаны!


Кусь за Беларусь! dan repost
Дзякуй, мужны чалавек✊

Сёння лепш мець годнасць і сядзець у турме, чым быць рабом і жыць пры дыктатуры ды пад маскалем!

Ганаруся, што жыў (і буду жыць) у адным горадзе з сапраўднымі людзьмі. З беларусамі не па пашпарту, а па душы🤗


Вольныя Баранавічы dan repost
Нашыя дабраахвотнікі "Кусь" ды "Салам" вітаюць жыхароў нашага горада і напамінаюць, што нашая моц у адзінстве!

Баранавічы, яднайцеся!🤝
Беларусь будзе вольнай!✊


Кусь за Беларусь! dan repost
МНЕ НА ФРОНЦЕ ПРАСЦЕЙ, ЧЫМ ЛЮДЗЯМ У БЕЛАРУСІ

Інтэрв'ю "Львоў-медыя" байца палка Каліноўскага Клачко "Кусь" Аляксандра:

https://youtu.be/C8CApvDMP4c


Вольныя Баранавічы dan repost
* * *

- Гэта не наша вайна!
- Колькі волі чакаць?
- Найвялікшая каштоўнасць - жыццё!
- І чаму Украіна не спыніць вайну?

Пытанні і перакананні
Такія чуй я не раз
А ці ёсьць у вас
На іх асабісты адказ?

Утульна сьцяржаць,
Што вайна не пра нас
Бо можна ж тады
Удзел у ёй не браць.

Утульна сьцвярджаць,
Што жыццё найважней -
Жыць далей у баку
Ад рызыкоўных падзей.

Волі чакаць, а навошта яна?
Калі з акупантам - не наша вайна?
Воля патрабуе змагання
Але для жыцця гэта няхайна!

А Ўкраіна як спыніць вайну?
Хіба што падаруе землю сваю?
А воля то як?
А ніяк, зато мір і жыццё.

Жывелам у хляву добра жывецца.
Жыццё ў бяспецы
Няма воўка, мядзведзя
Мір і спакой, накормяць ды суха.

Лань жа жыццём ахвяруе штодня
Вымушана шукаць прапітанне сама
Яна таксама любіць жыццё
Але без волі яно - лайно!

У кожнага з нас
Ёсьць каштоўнасць свая
Мір і спакой
Альбо барацьба!

Што выбярэш ты, беларус?
Ці хочацца волі табе?
Ці гатовы змагацца,
Каб і надалей беларусам звацца?

Клачко Аляксандр, 11.10.2022


Вольныя Баранавічы dan repost
Жыхар нашага гораду Баранавічы Клачко Аляксандр і адначасова баец батальёна "Волат" палка Каліноўскага дзеліцца сваім бачаннем барацьбы і будучыні вольнай Беларусі ў сваім канале.

Далучайцеся!

Беларусь будзе вольнай!✊


Зварот да ўсіх неабыякавых жыхароў горада Баранавічы ад байца батальёна "Волат" палка Каліноўскага


Aliaksandr Klachko dan repost


Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі dan repost
Першая пастанова Кабінета "Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь"

Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў Міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці — гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт.

Нагадваем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Сёння ў яго склад уваходзяць:

▪️ Святлана Ціханоўская, Кіраўніца Кабінета.
▪️ Валер Кавалеўскі, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах.
▪️ Павел Латушка, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады.
▪️ Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку.
▪️ Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.

На працягу месяца Кабінет ствараў каманду – і працягвае гэта рабіць. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі. Акрамя таго, вялася праца па ўжо вызначаных напрамках – і пра гэта таксама хутка з’явяцца навіны ў створанным канале Кабінета.


КиберПартизаны dan repost
✌️ ДЕНЬ КИБЕРПАРТИЗАН В РЕГИОНАЛЬНЫХ СМИ

Благодарим барановическую объединенную газету "Наш край" за освещение Дня КиберПартизан на страницах своего интернет-издания. 😎 А особенно Михаила Павловича Шубича за супер сложные пароли 😏.

Режим лукашенко выдавил из Беларуси все независимые СМИ. А теперь в провластных помойках пытаются создать свой альтернативный мир, в котором нет войны, насилия над беларусами и украинцами, беззакония и сотен политзаключенных.

Но сегодня мы напоминаем завравшимся прикорытникам — вашей лжи никто не верит. Только ваш страх не за жизнь или свободу, а за кошелек и карьеру. Не рассчитывайте на это оправдание. 😡

Диктатура погибает, а голос народа пробивается даже через тиранию и жестокость. Вчера он был в антивоенных песнях на городских улицах, сегодня во взломанной газете, и со временем станет только громче. До самой победы над диктатурой, освобождения политзаключенных и справедливого суда над пособниками режима. 👊📛

https://nashkraj.by


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
❗️У Баранавічах за абразу Лукашэнкі будуць судзіць мужчыну з першай групай інваліднасці

12 верасня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна будзе разглядаць справу мужчыны з першай групай інваліднасці Уладзіслава Рабіча, які мае дыягназ ДЦП і выкарыстоўвае вазок.

Мужчыну будуць судзіць за «рэакцыю» на пост пра Лукашэнку. 9 жніўня 2022 года ў дом, дзе знаходзіліся Уладзіслаў і ягоны малодшы брат, уварваліся сілавікі. У грубай форме яны пагражалі мужчыне і прапанавалі яму пракаментаваць напісанае ім у адказ на пост 2020 года пра Лукашэнку: у каментары Уладзіслаў пагаджаўся з напісаным у пасце. Калі б ён «пакаяўся», то міліцыянты «прабачылі б яго».

Аднак Уладзіслаў адмовіўся казаць, што памыліўся, і заявіў, што не зменіць сваё меркаванне. Таксама мужчына дадаў, што для яго гонар — што да яго прыйшлі 9 жніўня з аўтаматамі. Тады яму паабяцалі крымінальную адказнасць.

Судовы працэс адбудзецца на трэцім паверсе будынка тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання — там няма пандуса.

Чытаць па спасылцы




Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
У Баранавічах праходзяць ператрусы ў раней асуджаных за абразу загінулага былога падпалкоўніка ГАУС Аляксея Гецьмана.

Нагадаем, як паведамляла «Наша Ніва», Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму, нырнуўшы і ўдарыўшыся галавою аб дно.

Праваабаронцам стала вядома пра некалькі ператрусаў у людзей, якіх раней асудзілі за абразу Гецьмана. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, навіну пра смерць Гецьмана актыўна каментавалі ў мясцовых чатах. Верагодна, сілавікі правяраюць, ці не пакідалі з гэтай нагоды «няправільных» каментароў людзі, якіх раней ужо асудзілі за абразу міліцыянта.

Пасля ператрусаў людзей завезлі ў міліцыю, але потым адпусцілі.

Таксама вядома, што ў горадзе апошнія дні адбываюцца і іншыя «палітычныя» ператрусы ў мясцовых жыхароў.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведам
іць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
У Баранавічах затрымалі сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

Стала вядома, што ўчора ў міліцыю вылікалі лідэрку Баранавіцкай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Тамару Патоцкую. Паведамляецца, што з міліцыя яе не выпусцілі.

Стала вядома, што сёння ў міліцыю выклікаюць яе сына.




Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
❗️У Баранавічах затрымалі лекара Аляксандра Трафімава

Сёння раніцай ён паведамляў, што яго выклікаюць у міліцыю. Толькі што жонка даведалася, што Аляксандр затрыманы — папярэдне на трое сутак.

Трафімаў вядзе instagram-старонку, на якой распавядае медычныя гісторыі з рэальнага жыцця. На яго падпісана больш за 6,5 тысяч чалавек.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3yT4Bue


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
❗️За тры «кактэйлі Молатава» ў аўтамабілі ўнутраных войск падпалкоўніку прысудзілі 12 год калоніі

Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч разгледжана крымінальная справа ў адносінах пенсіянера Дзмітрыя Нешты, які абвінавачваўся ў незаконных дзеяннях у адносінах да паляўнічай агнястрэльнай зброі (ч.1. арт. 295-3 КК) і акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Дзмітрый – вайсковы пенсіянер, працаваў у Баранавічах на 558-м авіярамонтным заводзе.

Па матэрыялах следства, мужчына 26 верасня 2020 года вырабіў тры «кактэйлі Молатава», якія пасля кінуў у аўтамабілі вайскоўцаў, што стаялі каля адной з вайсковых частак. Дзмітрый пераканаўся, што яны ўспыхнулі, і пасля сыйшоў з месца здарэння.

У выніку, суддзя Юльяна Шчэрба прысудзіла абвінавачанаму 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пазбавіла яго вайсковага звання «падпалкоўнік».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3bNLsSV


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
Чарговыя затрыманні ў Баранавічах

Праваабаронцам паведамілі, што 16 чэрвеня ў горадзе затрымалі 54-гадовага масцера спорту па паўэрліфцінгу Уладзіміра Бранавіцкага. Мужчыну затрымалі дома, пасля затрымання сілавікі пакінулі дом адкрытым.

Вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года. Затрыманы пакуль на 72 гадзіны.

Таксама ў Баранавічах затрымалі 55-гадовага фатографа з Барановіч Аляксандра Кудловіча. Ён быў вымушаны выехаць у Расію праз палітычны пераслед у 2020 годзе, але з-за пратэрмінаванага пашпарта і пачатку вайны вярнуўся ў Беларусь у траўні. Яму інкрымінуюцца артыкулы 368 (абраза Лукашэнкі) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3xvWGTb

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміц пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Добраахвотнік «Кусь» быў у БРСМ і ў выбарчых камісіях, а цяпер абараняе Ўкраіну ў палку імя Каліноўскага.

«Мы ішлі ў бой і ведалі, што хтосьці з нас загіне».

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31890601.html

З VPN або з-за мяжы



20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

48

obunachilar
Kanal statistikasi