Белсат dan repost
❗️Мігранты распавялі ў інтэрв’ю як іх абакралі беларускія сілавікі
Паводле рэпартажу DW з беларуска-польскай мяжы, маладая жанчына Неда і яе муж Абузар разлічвалі праз Польшчу трапіць у Нямеччыну, але замест гэтага памежнікі Польшчы і Беларусі перанакіроўвалі іх то на адзін бок мяжы, то на іншы.
«Беларускія паліцэйскія забралі ў нас грошы на куплю ежы і SIM-карткі, але так нічога нам і не прынеслі», – кажа Абузар. Затым, паводле ягоных словаў, сілавікі спустошылі іх кішэні і ноччу сілай адвезлі да польскай мяжы. З тых часоў пара застаецца пад дрэвам у памежнай зоне – ім больш няма куды ісці.
Неда распавяла журналістам, што ў гэтых цяжкіх умовах страціла сваё ненароджанае дзіця. «Тыдзень таму я страціла прытомнасць, страціла шмат крыві і ў выніку пазбавілася дзіцяці», – кажа яна.
Абузару і Недзе дапамаглі польскія валанцёры: яны прывезлі ім цёплыя рэчы і выклікалі памежнікаў, якія забралі мігрантаў.
Крыніца: DW
Фота: Ілюстрацыйнае