Майстры агратрэшу зьбіраюцца апаганіць цэнтар старажытнага места. Ізноў пад пагрозай Ворша, зь якой і так зьдзекваліся шмат разоў недаархітэктары і недамэры. Пішэце да 31 кастрычніка ў Аршанскі райвыканкам rikorsha@vitebsk.by прапановы і заўвагі, каб не было гэткага сораму. На месцы раней была кавярня "Чабурашка" (Пашавэлак), цяпер тут свабодная зона з траўнікамі, а хочуць узьвесьці аднапавярховы будынак пад аптэку (11-ю ў цэнтры горада!!!) і банк. І заступяць від на будынак архіву, які раней адносіўся да манастыра Трынітарыяў.