У Кіеве знік кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышаў.
Мужчына выйшаў на штодзённую прабежку і не вярнуўся.
«З яго нумара было зроблена некалькі так званых "глушцоў", аднак цяпер звязацца з ім немагчыма. Больш на сувязь ён не выходзіў. Мы прачасалі масіў, дзе ён звычайна здзяйсняў прабежкі, але ніякіх слядоў Віталя не знайшлі. Паліцыі паведамлена. На месца выехаў кінолаг, вядуцца пошукі», — піша "Беларускi дом ва Украiне"
Знаёмыя Віталя Шышова паведамілі, што раней за ім ужо сачылі невядомыя падчас прабежак.
Таксама падазроныя людзі падыходзілі да яго і да ягонай дзяўчыны, спрабавалі размаўляць.
https://novychas.by/zamezza/u-kieve-znik-kiraunik-belaruskaha-domu-va-ukraine