Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
❗️Сцяпана Латыпава вярнулі ў СІЗА-1 на Валадарскага
Нагадаем, 10 чэрвеня палітвязня накіравалі на стацыянарную судова-псіхіятрычную экспертызу.
Сцяпана затрымалі 15 верасня ў яго двары каля знакамітага мурала з «дыджэямі пераменаў». Яму прад'явілі абвінавачванне па трох артыкулах КК. 1 чэрвеня ў суд Латыпава прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця, а неўзабаве ён сам на працэсе заявіў аб так званай «прэс-хаце», у якую яго ўкінула адміністрацыя турмы, каб дамагчыся прызнальных паказанняў. Пасля гэтага Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда — падчас паседжання, седзячы ў клетцы, ён уваткнуў сабе ў горла ручку.
📍Такім чынам, у бліжэйшы час працэс над Сцяпаным Латыпавым павінен аднавіцца.