У Дзень незалежнасці затрымалі 17 чалавек
Як паведамляе пазбаўленай рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна», затрыманні людзей 3 ліпеня прайшлі па ўсёй краіне. Напрыклад, у Барысаве трое маладых людзей апынуліся ў міліцыі з-за таго, што на іх былі майкі з надпісам «3 ліпеня». У Брэсце семярых удзельнікаў акцыі салідарнасці адпусцілі з міліцыі пасля складання пратаколаў.
Як мінімум 17 чалавек былі затрыманыя падчас Дня незалежнасці. Такія дадзеныя па краіне прыводзяць праваабаронцы. Затрыманні адбываліся ў Брэсце, Гомелі, Мастах, Барысаве, Мінску і Магілёве.
Напярэдадні свята ў сацыяльных сетках заклікалі людзей выйсці на вуліцу 3 ліпеня і так выказаць нязгоду з тым, як праходзіць у краіне выбарчая кампанія. Дарэчы, міліцыя таксама выступіла са сваёй заявай: «Любыя правакацыі будуць спыняцца».
Напрыклад, у Гомелі на выхадзе з дому супрацоўнікі міліцыі затрымалі Алену Давыдову і Святлану Нарскіну, а на пляжы — Аляксея Раманава.
У Мінску ў мікрааўтобусе людзей у цывільным апынуліся муж і жонка Алена і Дзмітрый. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным сказалі, што яны падазрона выглядаюць. Правезлі на машыне каля 300 метраў па вуліцы Захарава і нечакана адпусцілі. Прычыну таго, што адбылося, мінчукам ніхто не патлумачыў.
У МУС паведамілі, што аператыўная абстаноўка ў краіне была спакойнай, надзвычайных сітуацый і здарэнняў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не дапушчана.
«Разам з тым зафіксаваныя адзінкавыя факты парушэння грамадскага парадку па-за месцамі правядзення святочных мерапрыемстваў. У асноўным гэта дробнае хуліганства, парушэнне патрабаванняў закона аб масавых мерапрыемствах. У асобных выпадках затрыманыя за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў дастаўляліся для разгляду ў органы ўнутраных спраў», — распавялі ў міліцыі.