Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
✍️ Чаму сястры братоў Косцевых, асуджаных да расстрэлу, важна назбіраць 1000 подпісаў?
Як паведаміла кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" сястра братоў Косцевых Ганна, «перад судовым разбіральніцтвам жыхары Чэрыкава зладзілі збор подпісаў за тое, каб да Іллі і Станіслава Косцевых суд прымяніў вышэйшую меру пакарання. Гэтыя людзі паўсюль давалі інтэрв'ю і распавядалі іншым жыхарам, што ўся сям'я Косцевых асацыяльная і г.д.».
Пад петыцыяй было сабрана 860 подпісаў. Пасля гэтага працягнулася цкаванне сям'і (сястры, маці і малалетніх пляменнікаў братоў Косцевых) і прамыя пагрозы расправы, у выніку чаго яны былі вымушаныя з'ехаць з Чэрыкава.
❗️Зараз Ганна просіць выказаць акт міласэрнасці і замяніць сваім малодшым братам смяротнае пакаранне на пажыццёвае зняволенне. Яна спадзяецца, што калі назбірае 1000 подпісаў, то зможа дапамагчы сваім братам.
Падтрымаць петыцыю можна тут 👉https://petitions.by/petitions/3604