Працяглы час я ніжэй за пяты паверх не жыў. Апошні раз кватэра была на 10м паверсе. Зараз значна ніжэй. І вось заўважыў, што калі нешта робіш раз-пораз зірнеш у вакно.
Во, жанчына з першага паверху выйшла папаліць. Зноўку гэтая бабуля з прутком сядзіць на дзіцячай пляцоўцы. А дзіцячы садок насупраць, відаць, пабудаваны ў 50-я гады. Чымсьці на сядзібу падобны.
Гатуючы ежу ты застаешся ў кантакце са зьнешнім сьветам. Такога не было на 10м паверсе. Там табе да аднаго месца хто сядзіць на дзіцячай пляцоўцы і хто ў машыне з ўключанымі і фарамі. У шматпавярховіках людзі нават нейкія іншыя: яны добра калі свой паверх ў твар ведаюць і вітаюцца пры сустрэчы. А тут я хоць і не так даўно жыву, але ўсе вітаюцца, кагосьці ўжо ведаю.
Можна крыху параўнаць з вёскай. Гэта прышпільна.