салідАРТнасць! dan repost
Такое жыццё: не да вершаў зусім.
То хочацца плакаць, то цягне тусіць.
То сніцца пад раніцу, як пераможам,
то як эміграцыю ўсе перамножым.
⠀
Такое жыццё і такія гады,
то прагнеш свабоды, то проста вады.
Адныя на сотках, адныя на сутках,
а ты з назіральнікаў вечна адсутных.
⠀
Ёсць рэчы, якія ніяк не спасцігнеш.
Ёсць людзі, каму больш рукі не паціснеш.
А сонца галовы пячэ і азадкі
і свеціць на чэргі і на аўтазакі.
чэрвень, 2020, Мікіта НАЙДЗЁНАЎ
То хочацца плакаць, то цягне тусіць.
То сніцца пад раніцу, як пераможам,
то як эміграцыю ўсе перамножым.
⠀
Такое жыццё і такія гады,
то прагнеш свабоды, то проста вады.
Адныя на сотках, адныя на сутках,
а ты з назіральнікаў вечна адсутных.
⠀
Ёсць рэчы, якія ніяк не спасцігнеш.
Ёсць людзі, каму больш рукі не паціснеш.
А сонца галовы пячэ і азадкі
і свеціць на чэргі і на аўтазакі.
чэрвень, 2020, Мікіта НАЙДЗЁНАЎ