Мінчуку прысудзілі два гады хатняй хіміі за абразу памерлага міліцыянера
Суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў вінаватым Паўла Анісімава ў абразе міліцыянта па арт. 369 КК. У справе быў нюанс: абражаны памёр, піша @viasna96.
Анісімаў у лютым напісаў каментарый пад навіной пра смерць намесніка начальніка штаба УУС па Магілёўскай вобласці Аляксандра Петрусевіча, у якім выказаў задавальненне яго смерцю і пажадаў яму вечных пакут у пекле. Пацярпелым быў прызнаны сын абражанага — таксама міліцыянер.
Пацярпелы заявіў, што пра каментар даведаўся ад супрацоўнікаў упраўлення ўласнай бяспекі МУС. Сын запатрабаваў 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, таму што адчуваў маральныя пакуты і сорам.
Павел Анісімаў не пагадзіўся з пазовам і падкрэсліў, што артыкул 369 прадугледжвае злачынства ў сувязі з выкананнем прадстаўніком улады службовых абавязкаў, а мёртвы чалавек выконваць іх не можа. Мінчук не прызнаў сябе вінаватым.
У выніку суддзя Наталля Бугук вынесла прысуд — 2 гады хатняй хіміі і 1000 рублёў кампенсацыі.