Жыхара Віцебска Сяргея Думаву асудзілі больш чым на 9 гадоў паводле «пратэсных» артыкулаў
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну абвінавачвалі адразу па некалькіх артыкулах.
Суддзя Міхаіл Юрчанка прызнаў Сяргея Думаву вінаватым і прызначыў найбольшае пакаранне па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў – 9 гадоў пазбаўлення волі. Апроч гэтага, 2 гады – за «навучанне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў» і 1 месяц арышту – за «апаганьванне будынкаў і збудаванняў».
Агульны тэрмін зняволення для Сяргея Думавы склаў 9 гадоў і 15 сутак калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.