Сёння — год «карагоду» ў Брэсце. Па гэтай справе асуджаныя больш за 80 чалавек
Роўна год таму, 13 верасня 2020 года, у Брэсце падчас чарговай акцыі пратэсту дэманстранты перакрылі рух на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі, зладзіўшы карагод. Каб іх разагнаць, прыехаў вадамёт.
Гэты карагод пацягнуў вельмі жорсткія наступствы. Была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, 108-мі з іх былі выстаўленыя абвінавачванні.
Людзей судзяць групамі, даючы ад «хатняй хіміі» да рэальных тэрмінаў. Ужо асуджана больш за 80 чалавек.
Відэа: @khliabets