Экс-пракурора Яўгена Бабака арыштавалі на 15 сутак
Як піша @viasna96, раніцай 10 чэрвеня прыехала група захопу ў бронекамізэльках, гэтыя людзі ў тамбуры крычалі «адчыняй!», у двары былі два характэрныя бусікі. Пасля ўсяго Яўгена звезлі, а яго кватэру разграмілі.
Сёння справу былога памочніка пракурора па арт. 24.23 КаАП разглядзела суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль. Яўгена абвінавацілі ў «пікетаванні шляхам размяшчэння на балконе БЧБ-сцяга».
Па словах Яўгена, БЧБ-сцяг ён знайшоў 6 кастрычніка, а 10 чэрвеня вырашыў вывесіць яго ў знак пратэсту супраць гвалту. Згодна з рапартам, гэта заўважылі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і прыйшлі дадому да Бабака, каб забраць сцяг. Затрымалі яго а 10 раніцы. На судзе ён заявіў, што не бачыць сэнсу ў допыце сведак-міліцыянтаў. Вынік — 15 сутак.