ГУБАЗіК затрымаў сына палітзняволенай жанчыны з Гомеля
МУС сцвярджае, што 26-гадовы мужчына размясціў у адным з тэлеграм-каналаў некалькі запісаў, у якіх заклікаў да помсты сілавікам, датычным да рэпрэсій і фальсіфікацый.
Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", хлопца завуць Дзмітрый Канеўскі, ён сын палітзняволенай Таццяны Канеўскай. Ён быў затрыманы яшчэ 28 студзеня. Супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці".