BYPOL апублікаваў ліст міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ў Раду бяспекі, дасланы ў пачатку лістапада 2020 года. (Ён заняў пасаду незадоўга да таго, у канцы кастрычніка).
Кубракоў наракае, што суды Мінскай вобласці даюць затрыманым дэманстрантам штрафы і адпускаюць іх. А гэта, маўляў, не спрыяе згасанню пратэстаў.
Гаворка ідзе пра затрыманых у Мінску арыштантаў, якіх адправілі ў Жодзіна. Іх пратаколы разглядаюць суддзі з усёй Мінскай вобласці — Вілейка, Чэрвень, Слуцк і г.д.).
Прыводзіцца прыклад — пасля
1 лістапада суддзі Мінскай вобласці разгледзелі 164 пратаколы, і далі суткі толькі аднаму чалавеку. 83 чалавекі былі аштрафаваныя і вызваленыя, яшчэ 80 працэсаў былі перанесеныя, таму людзі таксама выйшлі на свабоду.
А вось у Мінску ў той жа дзень 66 разоў далі суткі і толькі 5 разоў штраф.
У сувязі з гэтым Кубракоў просіць у Рады бяспекі «аказаць садзеянне ў забеспячэнні прынцыпаў сувымернасці пакарання адносна здзейсненых супрацьпраўных дзеянняў».
Неўзабаве суткі пачалі даваць і ў Жодзіне.