Сёння не было вялікіх дэманстрацый, але і сёння лукашэнкаўцы затрымалі не менш за 86 чалавек.
Імёны 56 затрыманых у Мінску паведамляе канал @spiski_okrestina.
Яшчэ 10 імён з Горак, Смалявіч, Брэста, Гродна, Віцебска, Полацка, Бабруйска называе "Вясна".
Яшчэ аб прыкладна 20 затрыманых паведамілі чытачы @nashaniva з 11-тысячнага гарадка Ляхавічы ў Брэсцкай вобласці. Там міліцыя схапіла актывістаў, якія сабраліся выпіць чаю. Жанчын адпусцілі, на мужчын складаюць пратаколы.
Поўная лічба затрыманах за сёння стане вядомая заўтра.
86 — то яшчэ сціпленька. Учора затрымалі 581 чалавека, у нядзелю — 523. А ўсяго за час пратэстаў было больш за 16 тысяч затрыманняў.