Наша Ніва dan repost
Па гэтай спасылцы можна сачыць за анлайнам канферэнцыі «Новая Беларусь»
Сустрэча праводзіцца ў фармаце канферэнцыі, а не кангрэсу, а значыць не плануецца галасавання па дакументах ці рашэннях. Разам з тым, спікеры кожнай з панэляў, чакаецца, выйдуць з супольным бачаннем па стратэгічных прыярытэтах, пераходным перыядзе, рэформе дэмакратычных сілаў, дапамозе грамадзянскай супольнасці. Гэта могуць быць пэўныя дакументы ці планы далейшых дзеянняў.
Чакаецца, што з Канферэнцыі пачнецца перафарматаванне Каардынацыйнай рады і стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінету, у які ўвойдуць прадстаўнікі розных структураў.