"Віцебскі раён. Уладальнік кавярні хацеў яшчэ да выбараў змяніць назву на "Света". Не дазволілі. Пазней на "Света. Маша. Вераніка". Не дазволілі. Урэшце на "Віця, Дзіма. Коля". Не дазволілі. Але пачаліся праверкі такога маштабу, нібыта ў кавярні хаваюцца чальцы ISIS. Як праходзіла "вайна", бачна па плямах ад фарбы. Вынік бачны на другім здымку.
Новая калектывізацыя - мара хунты. Загнаць усіх у "эканамічны калгас", на працу "на градообразующие госпредприятия", каб было "как в советское время" і цішыня будзе. Побач са штыкамі, гэта інструмент хунты, каб кантраляваць і падпарадкоўваць людзей. Шкада пакутаў тых, хто ўсё збудаваў сам і страчвае свой бізнэс. Але можа нехта ўбачыць і зразумее, што дзяржаўная планавая эканоміка ў беларускім выкананні - гэта па-сутнасці новая форма прыгону."
источник