Лынды біць.
Гультаяваць, займацца нявартымі справамі, пасіўнічаць.
Тут сем патоў з цябе выганяюць, а яны лынды біць будуць… (М. Лынькоў. Векапомныя дні).
Назоўнікавы кампанент гэтага фразеалагізма як асобнае слова ў літаратурнай мове не ўжываецца. Але яно ёсць у паўднёва-заходніх гаворках рэспублікі і выступае як стылістычны сінонім да слова ногі (напрыклад, у «Слоўніку беларускіх гаворак паўночна-заходняй часткі Беларусі і яе пагранічча»: схавай свае лынды, чуць цягне свае лынды).
#беларускіяФразеалагізмы