SYMBAL.BY dan repost
У гонар Дня маці трымайце чароўны верш ад Алёны Лянок ❤️
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
Што ў калысцы ты слухаў не раз,
І з вуснаў яе, трапяткіх і гарачых
Заўсёды злятаў мілагучны той сказ.
І маці спявала ласкава і шчыра,
Каб буры было табе не чуваць,
У поцемках штосьці хуценька шыла,
Святло не запальвала, каб не спыняць
Салодкія сны дзіцяці малога,
Яскравыя, светлыя, ясныя сны.
І з песень матуліных родная мова
Цяплом адбівалася ў дзіцячай душы.
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
З якой пачынаецца наша жыццё,
Жыццё роднай мовы ў маленечкім сэрцы,
Што стала вялікім, як свет, пачуццём.
Павіншуйце сёння сваіх матуль і скажыце ім самыя цёплыя словы ў свеце за ўсё, што яны робяць для нас!
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
Што ў калысцы ты слухаў не раз,
І з вуснаў яе, трапяткіх і гарачых
Заўсёды злятаў мілагучны той сказ.
І маці спявала ласкава і шчыра,
Каб буры было табе не чуваць,
У поцемках штосьці хуценька шыла,
Святло не запальвала, каб не спыняць
Салодкія сны дзіцяці малога,
Яскравыя, светлыя, ясныя сны.
І з песень матуліных родная мова
Цяплом адбівалася ў дзіцячай душы.
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
З якой пачынаецца наша жыццё,
Жыццё роднай мовы ў маленечкім сэрцы,
Што стала вялікім, як свет, пачуццём.
Павіншуйце сёння сваіх матуль і скажыце ім самыя цёплыя словы ў свеце за ўсё, што яны робяць для нас!