Андрэй Ягораў: Палітычны крызіс у Беларусі можа быць мірна вырашаны толькі праз перамовы
Ужо больш за 650 тысяч беларусаў аддалі свой голас за перамовы па вырашэнні палітычнага крызісу ў краіне. Паўдзельнічаць у галасаванні ў мінулы чацвер заклікала Святлана Ціханоўская.
Каб прагаласаваць, неабходна ўсталяваць чат-бот платформы "Голас" (@golosby_bot) або адразу прагаласаваць, калі ён ужо ўсталяваны. Галасаванне — ананімнае. Мінінфарм Беларусі з пятніцы пачаў блакаваць працу платформы, але, як кажуць арганізатары, асноўнае дзеянне адбываецца "ў бяспечных і недаступных для блакаванняў мэсэнджарах Telegram і Viber".
Палітолаг Андрэй Ягораў мяркуе, што пакуль рана казаць пра месца правядзення ці фармат дыялогу. Рэжым Лукашэнкі яшчэ да яго не гатовы і пакуль не збіраюцца ісці на яго. У той жа час, палітычны крызіс магчыма пераадолець выключна праз дыялогавы механізм:
"Тое, што было зроблена і прапанавана, гэта сімвалічнае дзеянне, яно не вядзе аўтаматычна да таго, што гэтыя перамовы адбудуцца. Можаце прызначыць якія заўгодна месцы, заклікаць якія заўгодна міжнародныя інстытуцыі, краіны, але гэта не дапаможа таму, каб перамовы пачаліся. Гэтыя перамовы могуць пачацца толькі ў выпадку, калі рэжым будзе вымушаны пайсці на іх", — кажа палітолаг "Беларускаму Радыё Рацыя".
Андрэй Ягораў звяртае ўвагу, што галасаванне на платформе "Голас" — гэта сігнал, як для рэжыма, так і для замежнай супольнасці, да таго, што сам па сабе дыялог неабходны і яго жадае вялікая колькасць людзей у Беларусі. Таму такі крок мае значэнне.
Слухайце размову цалкам👇🏿
@methodology_by