Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта (@dist_fly_uni) — пра абвешчаны новы набор удзельнікаў беларускага аспен-семінара:
"Цяпер мне вельмі цяжка даецца чытанне, складана забурыцца ў нейкія глыбокія тэмы. Навіны безупынна вырываюць цябе на паверхню, эмоцыі і адчуванне бяссіля вядзе рэй.
Але ж мы памятаем, што "сіла бяссільных" — у каштоўнасцях, штодзеннай мужнасці ісці за сваім сумленнем, за ідэямі, якія вызначаюцца, як каштоўнасці. А ідэі і каштоўнасці трэба спраўджваць, абмяркоўваць, наноў вымяраць і ацэньваць, суадносіць з сабой і сваім шляхам.
Мы чарговы раз абвяшчаем аспен-семінар. Мы не ведаем, што будзе ў красавіку. Але я дакладна ведаю, што час і прастору трэба напаўняць сваім зместам, сваімі планамі.
Калі вы знаходзіце сябе ў апісанні, чакаем вашых заявак да 10-га сакавіка".
👉 http://seminar-bel.info/2021/02/15/приглашаем-к-участию-в-девятом-семина/
@methodology_by