Вінцэсь Мудроў: Кот Базыль
Базылю б пачакаць, калі пасудзіна напоўніцца пеністай смакошай, але чакаць не выпадае. Ён торкаецца пад струмень, і малако ліецца на голаў. Кот лыкае смакошу на паўсагнутых лапах, трасучы вушамі, і, толькі выжлукціўшы палову чаропкі, прысядае, абхапіўшы хвастом правы бок.