Новы Час dan repost
Наста Кудасава: У мяне ёсць адчуванне, што мы не кінутыя лёсам
Вікторыя Чаплева
З Настай Кудасавай мы сустрэліся пасля таго, як яна атрымала літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова. Хацелася паразмаўляць пра асабістае, нелітаратурнае. Але… не атрымалася.
З першых хвілін стала зразумела, што паэзія – гэта яе лад жыцця, прызма, праз якую яна глядзіць на свет. Праўда, каб прыняць гэта, паэтцы давялося прайсці шлях, які прымусіў шмат ад чаго адмовіцца. Але Наста перакананая, што без болю не бывае ачышчэння, а без ачышчэння – самога творцы.
– Наста, што Вы адчуваеце пасля ўручэння прэміі?
– Безумоўна, мне прыемна яе атрымаць. Я ўспрымаю прэмію найперш як давер: у мяне вераць і чакаюць, што я буду ўдасканальвацца як паэтка. Я не ўспрымаю прэмію як заслугу, хутчэй, гэта аванс, і вельмі натхняльны. Бо мяне матывуе, калі мяне хваляць, тады хочацца дарасці да таго камплімента, якім цябе ўзнагародзілі.
– Але ж гэта не першая Ваша ўзнагарода?
– Былі і іншыя. Аднак раней я ставілася да такіх узнагарод прасцей, легкадумней, чым цяпер. Можа быць, больш саромелася, пазбягала ўвагі. Але з цягам часу я зразумела, што празмерная сарамлівасць – гэта адваротны бок пагарды…
– Ці падобныя адчуванні пасля атрымання прэміі да адчуванняў пасля выхаду кнігі?
– Не, калі робіш кнігу, то не ведаеш, якім будзе водгук, і не думаеш пра яго. Гэта арганічны працэс: проста прыспеў час нарадзіць дзіця – і яно нараджаецца. Прэмія – гэта іншае. Яе не чакаеш, яе не плануеш, яна ў табе не выспявае. Гэта рашэнне іншых людзей, якія чамусьці заўважылі цябе, адзначылі і, можна нават сказаць, палюбілі. Таму гэта больш цікавае адчуванне, нешта падобнае да блаславення.
– Шлях да першых публікацый быў складаным?
– У мяне часта пытаюць, як маладым аўтарам надрукавацца. А я не ведаю! Мабыць, мне пашанцавала ў жыцці, і ў мяне заўсёды прасілі творы, каб іх надрукаваць. Толькі самыя першыя вершы, яшчэ падчас вучобы ў школе, я сама даслала ў газету «Наша Ніва». Гэта быў 1999 год, і я, канечне ж, успрыняла першую публікацыю з вялікім трапятаннем. А потым так сталася, што падчас вучобы на філфаку БДУ я ўвесь час знаёмілася з тымі людзьмі, якія самі бралі мае вершы ў друк. Так што напрошвацца мне не даводзілася. Я і цяпер проста пішу, пакуль у патрэбны момант хтосьці не прапануе: «Давайце возьмем вашы вершы!».
Чытаць далей