Таксічную рэкламу на будынку былой мужчынскай гімназіі на Ленінскай вуліцы ў Магілёве ўласнік казіно спрабаваў узгадніць з Міністэрствам культуры, але праз неадпаведнасць нормам яму там адмовілі. Гэта не перашкодзіла ўласніку ўсталяваць яе, праўда, цяпер ён будзе абавязаны гэтыя канструкцыі дэмантаваць. Вынік: пішыце скаргі!