Спадчына dan repost
Супрацоўнікаў спецкамбіната абслугоўвання насельніцтва, які даглядае ўсе гарадскія могілкі ў Магілёве, асудзілі за крадзеж гістарычных надмагілляў, якія яны здавалі на металалом.
Васіля Падлобку пакаралі 2 гадамі папраўчых работ з утрыманнем 25% заробку ў даход дзяржавы, Сяргея Пятрухіна — паўтара гадамі папраўчых работ з утрыманнем 15% заробку.
Яны, сцвярджаецца ў матэрыялах справы, разбівалі чыгунныя надмагіллі на кавалкі і здавалі іх як лом у пункты нарыхтоўкі другаснай сыравіны.
Адно з надмагілляў аператыўнікі адшукалі ў адной з нарыхтоўчых кантор. Яе супрацоўнік не толькі запісаў дадзеныя Падлобкі, які прывозіў іх, але і сфатаграфаваў яго, бо засумняваўся ў законнасці здабытага ім металалому. На кавалках ён разгледзеў крыж і літары.
Самі падсудныя сваю віну не прызналі і заявілі пра ціск і выбіванне паказанняў.
#Магілёў #могілкі #вандалізм
https://www.svaboda.org/a/31179461.html