Спадчына dan repost
Наконт вяртання Станіславаўскага касцёла з камунальнай уласнасці да Каталіцкага касцёла хочацца адзначыць, што ў руках цяперашняга ўласніка ён быў адцэнзураваны. Вядомы мастак Алесь Пушкін распісаў скляпенні ў капліцы справа ад алтара ў выглядзе плафона-балюстрады, каля якой стаў увесь цвет беларускай гісторыі: вялікія князі, канцлеры, першадрукары, паўстанцы, каталіцкія іерархі, класікі беларускай літаратуры і дзеячы адраджэння пачатку і канца 20 ст., першая Канстытуцыя і бела-чырвона-белы сцяг... У наш час цынічна нанесены роспіс зафарбаваны па ідэалагічных прычынах.
#Магілёў
#Магілёў