Радыё Свабода — Беларусь dan repost
У Магілёве пратэстоўцы выцесьнілі з пляцоўкі міліцыянтаў. Аднаму зь сілавікоў сарвалі маску. Сутычка адбылася, калі міліцыянты спрабавалі затрымаць удзельніка пратэсту. Міліцыянтаў адцясьнілі на ўзбочыну праезнай часткі, людзі гукалі «Колькі каштуе сумленьне», «Пайшлі прэч». Машына зь міліцыянтамі вымушаная была зьехаць. Цяпер пратэстоўцы арганізавалі калёну і рухаюцца па вуліцы Першамайскай. У калёне больш за 1000 чалавек