БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў dan repost
❗Цягам ночы ў Мінску вызвалілі 12 журналістаў, якія знаходзіліся ў Кастрычніцкім РУУС.
На усіх склалі адміністрацыйныя пратаколы за нібыта непадпарадкаванне міліцыі, іх будзе разглядаць суд у бліжэйшыя дні. У многіх калег забралі мабільныя тэлефоны і камеры.
Не выйшлі на свабоду: журналіст «Белсата», нядаўні пераможца конкурсу «Вольнае слова» Зміцер Міцкевіч
і палітычны актывіст Ілля Дабратвор, які прысутнічаў на акцыі ў якасці журналіста, асвятляў яе. Абодвух адправілі на Акрэсціна і будуць судзіць.
Таксама сёння ў Мінску будуць судзіць журналістак Яўгенію Доўгую (затрымалі ў пятніцу) і Алену Доўнар (адбыла 15 сутак арышту, але не выйшла на свабоду з-за новага пратакола).
У рэгіёнах таксама пройдуць суды над журналістамі. Свабоду журналістам!