Новости в Беларуси и не только! !Только актуальные новости


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha


Только актуальные новости в РБ!! Из проверенных источников! Усаживаемся поудобнее.

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Statistika
Postlar filtri


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
🦠 14 дзён запар Мінздароўя Беларусі фіксуе па 9 памерлых ад COVID-19. Афіцыйна за мінулы дзень:

➖ выявілі 1459 новых хворых (8,2% ад праведзеных тэстаў),
➖ памерлі 9 пацыентаў,
➖ выпісалі 1491 чалавека.


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
🚆На чыгуначнай станцыі Менск-Паўночны сёньня затрымалі 8 пэнсіянэраў

Сёньня ў 10.45 раніцы ў момант выхаду з электрычкі на станцыі Менск-Паўночны людзі ў цывільным затрымалі 8 пэнсіянэраў. Яны ў электрычцы чыталі беларускія кнігі — акцыя ў падтрымку беларускай мовы. Падрабязнасьці: http://bit.ly/2ZVty7u


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
«Да газавых камэраў адзін крок»

Вольгу Семчанку апошні раз забіралі ў міліцыю ў дзень адкрыцьця Ўсебеларускага народнага сходу. У аддзеле паказвалі ў выхаваўчых мэтах «прапагандысцкае відэа» пра людзей асацыяльных паводзінаў.

Гісторыя магіляўчанкі, якую звольнілі з тэатру за «палітыку»: http://bit.ly/3uwcWRI


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
🇺🇸 У Кангрэсе ЗША прапанавалі прызнаць Каардынацыйную раду легітымным інстытутам для ўдзелу ў перамовах

Дакумэнт яшчэ патрабуе ўхваленьня Палаты прадстаўнікоў у поўным складзе. У ім заклікаюць да працягу супрацы ЗША і іх трансатлянтычных саюзьнікаў «для пошукаў шляхоў падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі».

Што яшчэ вядома: http://bit.ly/2ZPMQuZ


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Мянчанка расказала, як уцякла ў Польшчу і трапіла ў лягер для ўцекачоў

«Я не баялася. Старалася рабіць усё, каб жыць у вольнай краіне. Але, на жаль, не атрымалася».

Гісторыя 21-гадовай Ніны Бялінскай: http://bit.ly/3qYq0x8


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
У Горадні пачалі судзіць «двайніка» Ціханоўскага

Кажа: «Не разумею абвінавачаньня. Фантастыка нейкая»

Усё пра суд над Аляксандрам Арановічам: http://bit.ly/37OKHnM


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
«Люба, вяртайся ў ЦІП!» Шчыры расказ дзяўчат пра турму і пратэсты

Юлю і Любу затрымлівалі па 4 разы кожную, судзілі, давалі «суткі» і штрафы. Аднакі ні суды, ні пагрозы турэмных ахоўнікаў, ні адсутнасьць элемэнтарных бытавых умоваў у камэры не зьмянілі іх думкі пра сытуацыю ў краіне.

📺 Відэа, 43 хвіліны: https://youtu.be/pGKvWUhKezY


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Аляксандар Лукашэнка пакінуў пасаду прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту

Новы прэзыдэнт НАК — Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, ягоны памочнік у нацыянальнай бясьпецы, чалец Рады бясьпекі і цяпер ужо былы віцэ-прэзыдэнт НАК.

Чаму была такая замена: http://bit.ly/3koLJeY


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
🇺🇸 Прэзыдэнт ЗША Байдэн «цалкам адданы далучэньню такіх дзяржаў, як Беларусь і Ўкраіна, да Эўразьвязу🇪🇺»

Пра гэта расказала кіраўніца ўкраінскай групы ў Кангрэсе ЗША Марсі Каптур.

Што яшчэ яна сказала: http://bit.ly/3r0FBfx


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
🇩🇪🇳🇱🇬🇧 Тры эўрапейскія краіны заняліся зборам фактаў злачынстваў беларускіх сілавікоў, — Латушка

Другім крокам мае стаць стварэньне міжнароднай структуры, якая «зоймецца расьсьледаваньнем гэтых крымінальных злачынстваў, а ў далейшым, магчыма, і прыцягненьнем да адказнасьці».

Што яшчэ сказаў Латушка: http://bit.ly/3kBQ7Yt


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
«Сын служыць у АМАПе, перажывае за сястру». Бацька дзяўчыны, якую асудзілі на 1,5 года калёніі

22-гадовую Юлію Кашавераву асудзілі за тое, што на маршы пратэсту пашкодзіла міліцэйскі бус і сарвала шапку і маску з амапаўца. За тры месяцы да затрыманьня ў Юліі памерла маці. Самы вялікі парадокс у тым, што брат Юліі служыць у менскім АМАПе, пасьля затрыманьня сястры яму не далі прасоўваньня па службе.

Гісторыя сям'і Кашаверавых: http://bit.ly/2NGnIEf


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
«Заўсёды была за справядлівасьць». Аднаклясьнікі пра абвінаваўцу ў палітычных працэсах

Пракурор Аліна Касьянчык у 2013–2015 гг. вучылася ў Ліцэі БДУ, паступіла як прызэр рэспубліканскай алімпіяды ў беларускай мове. Яе аднаклясьніца кажа, што Аліна была чалавекам, які любую несправядлівасьць нішчыў у корані. Але менавіта праз абвінавачаньні Аліны на 2 гады калёніі асудзілі журналістак «Белсату», аўтара надпісу «Не забудзем» на Пушкінскай і іншых.

Што кажуць яе аднаклясьнікі й аднагрупнікі: http://bit.ly/3bCcDMB


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Пэтыцыю супраць «рэабілітацыі нацызму» на тэлеканале СТВ за дзень падпісалі больш за 4 тысячы чалавек

Аўтары дакумэнту патрабуюць прыцягнуць вядоўцу Аляксея Голікава да крымінальнай адказнасьці, а каналу СТВ вынесьці пісьмовае папярэджаньне: http://bit.ly/37Hdomi


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Жыхарку Гомля за здымкі зь бел-чырвона-белым сьцягам арыштавалі на 75 дзён

«Дзьмітры Кротаў — міліцыянт з Навабеліцкага РАУС — заявіў, што „больш няма на каго вешаць, апроч яе, бо ў некаторых дзеці, а іншыя зьехалі за мяжу“».

Гісторыя Анастасіі Перавошчыкавай: http://bit.ly/3kfXxjL


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
⚽️ UEFA пераносіць зь Беларусі «Фінал васьмі» Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе

«Выканкам UEFA прыняў да ведама эпідэмічную сытуацыю ў Беларусі і існыя абмежаваньні на паездкі ў краіну».

Што яшчэ пішуць: http://bit.ly/3pNHyuu


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
🕘 На Магілёўскай ратушы стаў гадзіньнік, бо яго дазорца звольніўся з палітычных меркаваньняў

Генадзь
Галоўчык быў адным з ініцыятараў зьяўленьня гадзіньніка на гарадзкой ратушы.

Яго гісторыя і гісторыя гадзіньніка: http://bit.ly/3knxhUM


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
🏀 Баскетбалістка Алена Леўчанка пракамэнтавала даклад Міжнароднага камітэту расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі

«Не расказвайце мне і людзям вашай хлусьні, што гвалту не было! Я адчула яго на сабе, як і тысячы беларускіх жанчын, якія пабывалі ў турме! І высьпяткі з абразамі, якія я і мая сукамэрніца атрымалі, я таксама ніколі не забуду! Я памятаю іх твары, ведаю імёны, прозьвішчы і нават больш», — напісала Леўчанка ў інстаграме.

Леўчанка ўжо распавядала пра ўмовы на Акрэсьціна: https://youtu.be/5NPf1DPVtf0


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
У Віцебску мэдсястру, якая ўдарыла па машыне міліцыі, асудзілі на 1,5 года, хоць пракурор прасіў 6 http://bit.ly/3aLpoFf


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Сьвятлана Алексіевіч расказала пра сваё бачаньне цяперашняй сытуацыі ў Беларусі і будучыні пратэстаў.

🔺 Трэба працаваць, адваёўваць тое, што называецца шэрай зонай: заваёўваць людзей, якія яшчэ ня выбралі, на чыім яны баку, якія пакуль ня ўдзельнічаюць у палітычным жыцьці.

🔺 Улада ўзяла курс на гвалт, нават на генацыд супраць сумленнасьці і годнасьці грамадзянаў.

🔺Наперадзе вясна, яна павінна стаць сурʼёзным выпрабаваньнем. Калі ж не, зноў засьнём, і гэта можа быць надоўга.

Чытаць больш: http://bit.ly/3aHRh15


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Суд адмовіў 75-гадоваму жыхару Наваполацку ў адтэрміноўцы арышту, нягледзячы на хваробу.

На пачатку лютага 75-гадовага навапалачаніна Анатоля Куліка асудзілі на 10 дзён арышту за фіранкі белага і чырвонага колеру і за сьцяг, які ён носіць на плячах.

http://bit.ly/2NOENvI

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

82

obunachilar
Kanal statistikasi