АдхілёнККа dan repost
Вось вы таксама чакаеце 10 жніўня? Я - так, чакаю, нервую і баюся. І, самае галоўнае, я не ведаю як жыць пасля 10. Таму што ўсе мы ведаем, што будзе: зноў перамога 3% адсоткаў. Як не апусціць рукі, як працягваць жыць далей, калі ты ведаеш, што бездапаможны, што твой голас нічога не варты, што фактычна адбываецца захоп улады і надыход ваеннай дыктатуры. Калі ты ведаеш, што ў цябе няма ніякіх правоў, ні палітычных, ні грамадзянскіх...