Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Пачаўся збор грошай на пагашэньне «шкоды сілавікам» і судовыя выдаткі фігурантаў «пінскай справы»
Фонд BYSOL адкрыў пэрсанальны збор для сем'яў асуджаных пінскіх палітвязьняў.
Сума кампэнсацыі, якую 14 фігурантаў абавязаны выплаціць сілавікам і чыноўнікам цягам 30 дзён ад набыцьця моцы прысудам, складае каля 201 тысячы рублёў.
«У нашых родных летась скралі не толькі галасы, але і здароўе, семʼі і гады жыцьця! Затое дзейная ўлада ўзнагародзіла іх празьмернымі пазовамі, зь якімі іх семʼям проста самім не справіцца. Таму мы просім дапамогі ў зборы на пазовы для нашых хлопцаў», — заявілі сваякі асуджаных фігурантаў на старонцы для адкрытага збору грошай.