Зміцер Дашкевіч, пасля 20 сутак за абарону Курапатаў: Стаміўся зьдзіўляцца вычварнай фантазіі турэмшчыкаў, але такі ўжо час – кожны раз зьдзіўляешся новым адкрыцьцям. Што я зразумеў са сваёй апошняй Менска-Жодзінскай вандроўкі – дна не існуе. Трэба ўзброіцца думкай, што наперадзе нас чакаюць няпростыя часіны, бо логіка любой злачыннай сыстэмы аднолькавая: сыстэма вар'яцее болей і болей – да самага свайго скону. Зло разбурыць само сябе. Таму сёньня нам трэба не пра злачынцаў думаць, нам трэба думаць пра саміх сябе, пра нашу сям'ю – наноў народжаную нашу нацыю. Мы ўсё стараліся абазначыць сябе, каб даказаць, што нас большасьць. Мы абазначалі сябе шматсоттысячнымі маршамі, мы абазначалі сябе Сьцягамі. Цяпер за марш – 30 содняў, за сьцяг – 30 содняў. Усё гэта немагчыма для абазначэньня мільёнаў. Што тады нам рабіць? Здацца? Не, але разьвівацца далей – наноў народжаная нашая нацыя павінна загаварыць, загаварыць на роднай мове.
Сёньня спаўняецца 26 год, як рэжым разадраў Бел-Чырвона-Белы сьцяг і вынес сьмяротны прысуд роднай Мове. Але вось паўстала нацыя – і ўзьняла свой Сьцяг. Пакуль нам было добра, калі мільёны маглі абазначыць сябе маршамі ці сьцягамі, мы ня думалі пра Мову. Цяпер нам кепска, цяпер мы стогнем у бетонных камерах і на жалезных нарах, плачам, чытаючы жахлівыя навіны. Цяпер нас непакоіць думка: што рабіць далей?! Далей вярнуць сабе родную Мову, як мы вярнулі сабе родны Сьцяг! Сёньня, у 26-ую гадавіну першага антыканстытуцыйнага перавароту няхай кожны патрыёт пачне гаварыць. Калі сёньня мільёны прыхільнікаў пераменаў скажуць у краме замест "спасибо" – "дзякуй", а набываючы жэтончык замест "пожалуйста" – "калі ласка", а на працы замест "здравствуйце" – "прывітаньне", то толькі гэтыя тры словы скалануць асновы ўлады.
14 траўня 1995 году, у той найчарнейшы дзень гісторыі Беларусі, манкурты былі перакананыя, што перамаглі назаўжды. Дакажам ім сёньня, што перамаглі мы, бо перамагла Праўда, бо перамагла мова Янкі Купалы і ягонае Слова, Слова "Жыве Беларусь"!
#роднаямова