ВЯЧОРКА dan repost
Чаму беларусы дагэтуль ня маюць доступ да міжнародна адобраных вакцын? Вакцыны ёсьць і маглі зьявіцца ў Беларусі яшчэ ў сакавіку(!), калі б не пыха Лукашэнкі. Пра вакцыны мы гаварылі і з Коваксам, і з Эўракамісіяй. Была нават магчымасьць прафінансаваць вакцыны са сродкаў Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка. Былі варыянты даставіць вакцыны пры дапамозе ААН, дабрачынных арганізацыяў і нават касцёла(!). І ўсё марна. Рэжым быў надта заняты змаганьнем з экстрэмістамі і вэндэтай супраць Захаду. У выніку церпяць людзі, паміраюць у рэанімацыях. Хварэюць сябры і родныя. Гэта ненармальна, што фірмы прадаюць "туры" у Кіеў, каб вакцынавацца. Гэта ненармальна, што прыяжджае начальнік ВОЗ і угаворвае (!) Беларусь далучыцца да COVAX.