❗️ Да нашых сяброў з брэсцкага выдання @binklbinkl сёння прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў. Спачатку прыйшлі дадому да выдаўца і да дырэктара, потым паехалі ў офіс. У выдаўца забралі тэхніку і тэлефоны, з офіса дакументы. Дырэктара завезлі ў ДФР на апытанне.
"Бінокль" - адно з тых выданняў, сяброўствам з якім мы ганарымся. Гэта адзін з найлепшых у Беларусі рэгіянальных сайтаў са смелай, творчай, прафесійнай камандай. "Бінокль" збіраў звесткі пра пацярпелых ад сілавікоў у жніўні, сачыў за пратэстамі нават позьняй восенню, вывучаў гісторыі затрыманых і асуджаных.
🤝 Мы захапляемся і ў кожнай сітуацыі падтрымліваем калег, бо братэрства і салідарнасць - найважнейшыя рэчы для журналістаў ва ўсім свеце.
❗️ Мы патрабуем адкрытага і галоснага расследавання справы. Бо пераследаваць журналістаў нельга! Наша праца - паведамляць факты, нават калі яны камусьці не падабаюцца. Як пісаў Джордж Оруэл: "Калі свабода наогул нешта значыць, то гэта права казаць іншым тое, чаго яны не хочуць чуць".