Расійскі Skyline замест беларускага Silver Screen: у ГЗЦ Galileо адчыніўся новы кінатэатр
Першага снежня на адкрыццё сваіх кіназалаў і прасторы запрашае расійскі аператар SKYLINE Cinema. Пра гэта піша выданне "Рэформ"
"Перадавыя тэхналогіі, лазерные праектары ў фарматах 2K і 4K, трохпромневыя 3D-сістэмы, LED-экраны, «лунаючыя» пасярэбраныя экраны, звышкамфортныя фатэлі з бесправадной зарадкай і лаунж-зона са стыльным SKYLINE барам", — так анансуе свой новы мультыплекс сетка кінатэатраў.
Нагадаем, што кінатэатр SKYLINE Cinema у Galileo — не першы ад аператара. У Рэчыцы з чэрвеня гэта года ў Гандлёва-забаўляльным цэнтры Global Market працуе 4-зальны кінатэатр гэтай сеткі.
"SKYLINE Cinema развівае каманда з багатым досведам у кінапракатным бізнесе. Эксклюзіўным кансультантам выступае кансалтынгавая кампанія NAI Belarus", — пісаў пра аператара Progomel.by.
Дырэктарам SKYLINE Cinema з’яўляецца расійскі кінаэксперт Леанід Берсянёў (Леонид Берсенёв).
Рэпертуар SKYLINE Cinema, як пазначаецца, будуецца пераважна на сямейную аўдыторыю.
Плануецца, што сетка кінатэатраў SKYLINE Cinema атрымае развіццё ў Мінску і рэгіёнах па ўсёй Беларусі.