Ці антыбеларускі рэжым карэктна называць беларускім?
На жаль, але "Наша Ніва" (і некаторыя іншыя) далей выкарыстоўваюць тэрмін "беларускія ўлады" у дачыненні лукашэнкаўцаў. Часам нават праскоквае тэрмін фашызм у дачыненні неасавецкага аўтарытарызму, якога часткай з'яўляецца Азараонак. Той самы прапагандыст, які хваліць Сталіна, СССР, Расійскую Імперыю, саветаў ды агульна расейшчыну і русский мир, сучасны заходнерусізм коратка кажучы.
Хтосьці можа падумаць, што ў такім выпадку лукашэнкаўцы – гэта... беларускія фашысты. Аднак узнікае пытанне, як беларускія фашысты могуць змагацца з беларускай культурай, амаль усім нацыянальным беларускім і нават беларускай мовай, што нават не дазваляюць сабе шматлікія "камуністычныя" рэжымы. Супярэчнасць.
Можа пара перастаць следам за савецкай прапагандай усё варожае фашызмам называць? Тым больш, што маем дачыненне з унікальным аўтарытарызмам, адзіным такім антынацыянальным у еўрапейскай гісторыі. І працягу шматлікіх савецкіх традыцыі ён зусім не скрывае.